Брэсцкая абласная пракуратура таксама адмовіла жыхарам Баранавіч у інфармацыі пра вынікі выбараў на участках

2016 2016-02-01T11:22:24+0300 2016-02-01T11:22:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша атрымаў адказ такога зместу за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Точка. Супрацоўнік пракуратуры падтрымаў баранавіцкія ўлады і Брэсцкі абласны камітэт, якія адмовілі 11 жыхарам Баранавіч у атрыманні вынікаў галасавання па выбарчых участках.

Паводле Сяргея Гоўша, для такой просьбы меліся ўсе падставы. На адным з выбарчых участкаў Баранавіч вечарам пасля падліку галасоў быў вывешаны выніковы пратакол з аднымі дадзенымі, а назаўтра ў гарвыканкаме ў тэрытарыяльнай камісіі аказаўся зусім іншы пратакол з іншымі лічбамі. Па словах праваабаронцы, ініцыятары звароту захацелі праверыць астатнія ўчасткі, там, дзе былі назіральнікі, каб параўнаць дадзеныя.

Сяргей Гоўша ўпэўнены, што і на іншых участках маглі быць падтасоўкі, інакш улады не рабілі б з гэтых дадзеных такую таямніцу.

У сваім адказе Точка параіў у выніку нязгоды звяртацца да пракурора Брэсцкай вобласці, чым здзівіў заяўнікаў, бо пас ловах Сяргея Гоўшы, зварот быў напісаны менавіта на імя пракурора вобласці.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства