Максім Вінярскі: Хто здольны плаціць штрафы такога памеру?

2016 2016-01-22T09:52:08+0300 2016-01-22T09:52:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski_maksim-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

На гэтым тыдні судом Маскоўскага раёна Мінска апазіцыйны актывіст Максім Вінярскі аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (больш за 10 мільёнаў рублёў).

Адміністрацыйныя справы ў дачыненні да яго, а таксама да яшчэ аднаго апазіцыйнага актывіста Аляксандра Макаева былі распачатыя па артыкуле 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Мінску 24 лістапада і была прысвечана памяці зніклых апазіцыйных палітыкаў і гадавіне канстытуцыйнага рэферэндуму 1996 года.

Максім Вінярскі, які за ўвесь час сваёй актыўнай дзейнасці правёў у следчым ізалятары каля 310 сутак, пракаментаваў сайту palitviazni.info апошняе судовае рашэнне.

Нагадаем, 5 студзеня актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі быў прызнаны судом вінаватым у двух адміністрацыйных правапарушэннях і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 70 базавых велічынь (14 млн. 700 тыс. рублёў) шляхам поўнага складання па двух артыкулах КоАП. Вінярскі абвінавачваўся па ч. 3 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна на працягу года) за ўдзел у студэнцкім маршы 2 снежня 2015 года.

Падчас разгляду справы Вінярскага суддзя распачала ў дачыненні да яго яшчэ адну справа — па ч. 1 арт. 24 КоАП (непавага да суда).

– Паколькі я ўжо не першы раз сутыкаюся з нечым падобным, то магу сказаць, што нічога дзіўнага ў апошнім рашэнні суда няма, – кажа апазіцыйны актывіст. – Магу толькі дадаць, што на гэты раз усе паперы абвінавачванне аформіла так дрэнна, што два разы суд вяртаў гэтую справу на дапрацоўку ў Цэнтральны РУУС, але там нічога па сутнасці не дапрацавалі. У рапартах панапісвалі тое, чаго не было наогул. Мой фотаздымак, напрыклад, узялі з сайта “Нашай Нівы”, а ў паперах напісалі, што ён быў зроблены аператыўнай фотаздымкай. Пры гэтым нават значку “Нашай Ніву” не прыбралі. У апошнім варыянце пратакола мне іккрымінавалася толькі несанкцыянаванае пікетаванне на плошчы Незалежнасці, якое аказваецца заключалася ў тым, што я паставіў знічку на ганак Цэнтрвыбаркама. Гэта, пра іх разуменню, і ёсць пікетаванне. А на фотаздымку зняты той момант, калі мы са знічкай ідзем уздоўж праспекта Незалежнасці.

– Што вы казалі ў сваю абарону?

– Мая пазіцыя зыходзіла з таго, што наогул чалавек мае права на мірныя сходы, якія гарантаваны Канстытуцыяй. Таму з гэтага пункту гледжання я не адмаўляў, што ўдзельнічаў у мерапрыемстве. Лічу, што гэта маё права, хоць у нас фактычная забарона на масавыя мірныя акцыі, якія амаль ніколі не дазваляюцца. Але ж чалавек можа выказаць сваю пазіцыю. Суддзя палічыў па-іншаму. І гэта, як мне падаецца, гвалт над правасуддзем.

– Перад гэтым вам далі яшчэ каля 14 мільёнаў штрафу…

– Так, і я ўжо падаў скаргу на рашэнне суда, хоць вынік, на жаль, чакаю прадказальны. Скаргі звычайна не задавальняюцца, але ж трэба варушыць і суддзяў. Таму буду абскарджваць і апошняе судовае рашэнне.

– Раней актывістаў адпраўлялі на “суткі”, а зараз даюць штрафы. Як вы ацэньваеце гэтую новую тактыку ўладаў?

– Мне падаецца, што суддзям проста забаранілі даваць “суткі”. Але, калі казаць аб’ектыўна, то фактычна няма розніцы – “суткі” ці штраф. Рана ці позна колькасць гэтых штрафаў перавесіць, і суддзі, хутчэй за ўсё, могуць вярнуцца да старой практыкі. Бо, прабачце, а хто здольны плаціць штрафы такога памеру?

– Вы – адзін з рэкардсменаў сярод актывістаў па адбыцці “сутак” у ізалятары часовага ўтрымання.

– Па маіх падліках, за ўвесь час на “сутках” я правёў больш за 310 дзён.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international