Вячаслава Сіўчыка завочна аштрафавалі на 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў

2016 2016-01-14T11:12:12+0300 2016-01-14T11:12:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siuchyk.jpg
Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык у суд не прыйшоў, яго судзілі завочна. Абаронца Сіўчыка даводзіў, што акцыя 10 кастрычніка праводзілася ў межах перадвыбарчай кампаніі і таму не патрабавала дазволу на правядзенне.

Што да акцыі 11 кастрычніка, паводле адваката, віна Сіўчыка не была даказаная. Сведкі-амапаўцы казалі, што Сіўчык на акцыі 10 кастрычніка «стаяў перад плякатам «Байкот выбараў» і выкрыкваў лёзунг «Жыве Беларусь!»

У выніку суд прызнаў Вячаслава Сіўчыка вінаватым паводле абодвух эпізодаў і аштрафаваў на 30 базавых велічынь. Акцыя 10 красавіка праходзіла ў Менску спачатку на плошчы Свабоды, адкуль адбылося шэсце да плошчы Якуба Коласу і сустрэча там выбарцаў. Раней за ўдзел ў гэтай акцыі былі пакараныя вялікімі грашовымі штрафамі апазыцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Ўладзімер Някляеў, іншыя актывісты. 11 кастрычніка пасля прэзыдэнцкіх выбараў у Менску прайшла нешматлюдная акцыя пратэсту супроць фальшавання выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international