З'явіўся сайт-інструкцыя аб тым, як распазнаць і змагацца з «Графіці варожасці»

2016 2016-01-13T14:54:32+0300 2016-01-13T15:32:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/by-sait.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь рэгулярна праводзіць тэматычныя мерапрыемствы супраць дыскрымінацыі, расізму, нэафашызму і мігрантафобіі. У рамках апошняй усееўрапейскага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму быў распрацаваны тэматычны сайт па графіці варожасці: http://humane.by/nonaziby

Маладыя праваабаронцы прапануюць далучыцца да барацьбы з фашысцкімі сімваламі - не толькі са свастыкай. «Карычневая чума» нарывае разнастайнымі лічбавымі пазначэннямі, крыжамі і рунамі, якія беспакарана ўрываюцца ў наш свет з жорсткага мінулага.
Нягледзячы на тое, што закон прадугледжвае пакаранне за дэманстрацыю і распаўсюджванне нацысцкай атрыбутыкі, злавіць такіх «графіцістаў» даволі складана. На жаль, і самі камунальныя службы не заўсёды могуць своечасова адрэагаваць на графіці, якія змяшчаюць нацысцкую сімволіку. Таму наш абавязак дапамагаць ім, калі мы адчуваем адказнасць перад сваім будучым і сваім мінулым.

На сайце размешчана інфармацыя, як змагацца з "сімваламі варожасці" самым даступным чынам: напісаць зварот у ЖЭС і міліцыю ці сфатаграфаваць і даслаць нам на паштовую скрыню nonazigraffit@gmail.com з указаннем дакладнага адрасу (напрыклад, вуліца Быкава, д.40, 3-й пад'езд, лесвічны пралёт паміж 3 і 4 паверхамі). А каб эфектыўна змагацца з нацысцкай і фашысцкай сімволікай ў Інтэрнэце, неабходна даслаць зварот у Міністэрства інфармацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international