Суд не задаволіў скаргі гарадзенскіх актывістаў

2016 2016-01-13T12:21:44+0300 2016-01-13T12:21:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі грамадскіх актывістаў з Гародні Віктара Сазонава і Эдварда Дмухоўскага на несправядлівае вынясенне ім адміністрацыйных штрафаў. За ўдзел у Свіслацкім фэсце летась 31-га кастрычніка, які міліцыя палічыла несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, іх аштрафавалі на 10 базавых вялічыняў. Пра рашэнне суддзі Святланы Даўгашэй кажа Віктар Сазонаў.

– Ну, нічога нечаканага не адбылося. Усё так, як і чакалася. Па сутнасці, суд стаў на бок папярэдняга суда – свіслацкага. Гэта таксама было прадказальна. Бо ва ўсіх такіх справах, якія мы як праваабаронцы лічым палітычна матываванымі, суд заўсёды станавіўся на бок папярэдняга суда.

Цяпер актывісты плануюць падаваць скаргі ў камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе. Адзін з раней  аштрафаваных па гэтай справе актывістаў Юры Глебік ужо падрыхтаваў такую скаргу.

Беларускія грамадзяне ўжо больш  за дваццаць год праводзяць Свіслацкі фэст, які сустракае пераслед з боку міліцыі і КГБ-істаў. Наступны разгляд касацыйнай скаргі Уладзіміра Хільмановіча па гэтай справе мае прайсці 14-га студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international