КПЧ ААН прыняў да разгляду скаргу па так званай справе “бацька за дачку”

2016 2016-01-12T14:54:50+0300 2016-01-12T14:54:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/procka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Процка.

Аляксандр Процка.

Аляксандр Процка, які з мэтаю пратэсту супраць абвінавачванняў роднай дачкі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства і распачатай супраць яе дыскрэдытацыі з боку дзяржаўных СМІ спрабаваў правесці ў абласным цэнтры пікет. Справа зарэгістравана пад №2712/2015 і накіравана на адрас дзяржавы для каментару па сутнасці.

Напамятаем, Галіну Процка, якая ехала ў Турцыю на вяселле да сястры, следства падазравала ў вывазе за мяжу дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй. Бацька дзяўчыны каля двух гадоў, пакуль цянуліся суды абараняў яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. БТ паказала відэасюжэт, у якім назвала яго дачку “сутэнёршай, якая перапраўляе беларускіх дзяўчат за мяжу для занятку прастытуцыяй”. Падчас трансляцыі каментара дачку Аляксандра Процка паказвалі ў кайданках.

“У мяне нічога не заставалася, як пачаць публічны пратэст супраць распачатай у дзяржаўных СМІ дыскрымінацыі маёй дачкі, аднак ўлада адмовіла мне ў гэтым. Нават Вярхоўны суд падтрымаў мясцовую ўладу, заявіўшы, што я абавязаны за свой кошт аплаціць паслугі мясцовых чыноўнікаў, якія будуць абслугоўваць пікет, то бок мяне - адзінокага з плакатам у руках мужчыну”, - успамінае Аляксандр Процка.

Гэтая справа жыхара Гомеля атрымала так званую назву “бацька за дачку”. Варта таксама адзначыць, што Гомельскі абласны суд адмяніў з-за недаказанасці прысуд у дачыненні да дачкі Аляксандра. У скарзе ў ААНаўскі Камітэт мужчына сцвярджае, што мясцовыя ўлады парушылі яго права на выказванне меркавання і свабоду правядзення мірнага сходу.

Раней Камітэт ААН па правах чалавека прызнаваў Аляксандра Процка ахвярай парушэння з боку дзяржавы яго права на свабаду распаўсюду інфармацыі, калі яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд запрашэнняў на Чарнобыльскую сустрэчу ў Брагіне.  

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international