Падчас суда на Максіма Вінярскага склалі новы пратакол за непавагу да суддзі (абнаўлена)

2016 2016-01-05T22:44:00+0300 2016-01-05T19:08:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тэгі: адміністратыўны перасьлед, свабода мірных сходаў
Максім Вінярскі.
Максім Вінярскі.

5 студзеня ў 10.00 у судзе Маскоўскага раёна пачаўся судовы працэс над удзельнікам мірнага сходу “Марш студэнтаў” Максімам Вінярскім. Яго вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве, што адбылося 2 снежня.

На пачатку паседжання актывіст заявіў адвод суддзе Таццяне Мотыль. Суддзя адвод адхіліла і пачала разглядаць справу. Аднак, калі яна хацела дапытаць абвінавачанага М. Вінярскага, ён адмовіўся ўставаць і даваць паказанні на падставе недаверу да суда.

За гэта ў залі судовага паседжання на актывіста склалі новы пратакол па арт. 24.1 КаАП “Непавага да суду”. Працэс быў прыпынены. На дадзены момант М. Вінярскі чакае далейшага развіцця падзей у будынку суда Маскоўскага раёна.

Пасля невялікага перапынку працэс аднавіўся. У ім пачалі разглядаць адразу дзве справы: і па арт. 23.34 "Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве", і па арт. 24.1 "Непавага да суду". Максім Вінярскі заявіў хадайніцтва пра запыт з міліцыі відэаматэрыялаў. Суддзя хадайніцтва задаволіла і абвясціла перапынак да 14.00.

Бліжэй да вечару суддзя прызнала Максіма Вінярскага вінаватым у абодвух адміністратыўных правапарушэннях і прыцягнула да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 70 базавых велічынь (14 мільёнаў 700 тысяч беларускіх рублёў) шляхам поўнага складання па абодвум артыкулам.

Нагадаем, Таццяна Мотыль ужо неаднаразова разглядала палітычна-матываваныя справы аб адміністратыўных правапарушэнняў і асуджала актывістаў да штрафаў і сутак. Так, яна ўжо асудзіла аднаго з удзельнікаў “Марша студэнтаў” Паўла Сяргея да штрафу ў 25 базавых велічынь.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international
Як адчыніць заблякаваны сайт?