Замест тысячы прадпрымальнікаў у Баранавічах на плошчу прыйшлі толькі двое

2016 2016-01-04T14:28:11+0300 2016-01-04T14:28:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Мікола Чарнавус падаваў на 4 студзеня заяўку ў Баранавіцкі гарвыканкам на вялікі пікет прадпрымальнікаў — да 1,5 тысячы чалавек. Чыноўнікі акцыю праводзіць забаранілі, а Чарнавуса папярэдзілі пра магчымую адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Спадар Чарнавус усё ж прыйшоў на плошчу да гарвыканкаму, каб паглядзець, ці прыйдуць пратэставаць прадпрымальнікі. Не дачакаўшыся сваіх калегаў, Мікола Чарнавус распавёў журналістам, што акцыю праводзіць ня мае сэнсу, калі яе не падтрымліваюць самі прадпрымальнікі:

«Я маю дакумэнты, сэртыфікаты. І мог бы ляжаць на печы і чакаць, калі пацяплее, ды пайсьці на рынак. Але дзеля іх я прыйшоў паглядзець, прыйдуць прадпрымальнікі ці не».

Спадар Чарнавус прызнаўся: ён спадзяваўся, што на акцыю, хоць і забароненую, выйдзе хаця б сотня прадпрымальнікаў. Сам ён гандлюе цацкамі, якія маюць неабходныя сэртыфікаты, але кажа, што «ня можа сядзець убаку, калі ўціскаюць іншых гандляроў».

«У народу няма ні накладных, ні сэртыфікатаў. А ўзяць беларускі тавар — і дарагі, і з-пад сякеры роблены. Прадпрымальнік, калі выйдзе на рынак, ён мусіць баяцца, што ў яго канфіскуюць тавар, і яшчэ штраф вялікі накладуць. Учора на рынак выйшлі літаральна пяць чалавек з тысячы», — кажа Мікола Чарнавус.

Акрамя Чарнавуса, на плошчу прыйшла яшчэ адна прадпрымальніца, якая думала, што тут адбудзецца пратэст. На пытанне, чаму ўсе прадпрымальнікі збаяліся выйсьці пратэставаць, а яна — не, жанчына адказала, што ёй, «пенсіянерцы, ужо няма чаго баяцца».

Пратэставаць баранавіцкія прадпрымальнікі хацелі ў сувязі з тым, што 1 студзеня 2016 году ўступіў у сілу ўказ № 222. Ён патрабуе, каб прадпрымальнікі рэалізоўвалі прадукцыю лёгкай прамысловасьці, увезеную з краін Мытнага саюзу, толькі з суправаджальнымі дакумэнтамі. Праблема ў тым, што расейскія пастаўшчыкі, у якіх набываюць тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі альбо прадстаўляюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП церпяць ад штрафаў і канфіскацыяў.

Многія прадпрымальнікі заяўляюць аб спыненні працы на нявызначаны тэрмін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international