Андрэя Гайдукова аштрафавалі на 2 базавыя велічыні за распаўсюд улётак

2016 2016-01-01T11:16:50+0300 2016-01-01T11:16:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Распачатую супраць яго адміністрацыйную справу разглядаў намеснік начальніка наваполацкай міліцыі Уладзімір Быкаў. Актывіст вінаватым сябе не прызнаў і доказы міліцыі лічыць неабгрунтаванымі.

Нагадаем, 30 снежня на каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэя Гайдукова быў складзены пратакол па ч.2 арт. 21.14 КаАП РБ (парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак пра кампанію “За якасную медыцыну”.

Да матэрыялаў справы міліцыянты далучылі сведчанні “жанчыны, якая пажадала застацца невядомай”: яна паказала, што 15 снежня бачыла “хлопца, які расклейваў улёткі”. З гарадскога аддзела міліцыі быў дасланы запыт камунальнікам, ці звяртаўся да іх хто-небудзь па дазвол на размяшчэнне ўлётак на адмысловых інфармацыйных стэндах, якія месцяцца ў дварах і каля пад’ездаў жылых дамоў. Адмоўны адказ з ЖЭС №1 таксама прыкладзены да справы. У ёй маецца і яшчэ адзін матэрыял, які Андрэй Гайдукоў лічыць цалкам недарэчным – гэта раздрукоўка артыкула з сайта http://bchd.info/, дзе размова ішла пра тое, што  21 снежня ў Наваполацку праходзіў збор подпісаў межах кампаніі“За якасную мэдыцыну”. Якое дачыненне гэта падзея мае да ўлётак, якія з’явіліся ў горадзе на тыдзень раней, хлопцу не патлумачылі.

Зараз Андрэй Гайдукоў разважае над тым, ці падаваць скаргу на рашэнне намесніка начальніка наваполацкай міліцыі:
“Штраф памерам 360 тысяч абскардзіць можа і не ўдасца. А судовая пошліна за зварот са скаргай у абласны суд таксама складае дзве базавыя велічыні – і з улікам таго, што базавая велічыня з 1 студзеня павялічыцца, мне давядзецца заплаціць ужо 420 тысяч. Найверагодней – дадаткова да штрафу”.

Месяц таму Гайдукоў ужо быў аштрафаваны — за тое, што 16 лістапада праводзіў у Наваполацку пікет, прысвечаны зьніклым палітыкам. Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым на падставе часткі 3 артыкулу 23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 45 базавых велічынь (8,1 млн рублёў).Зараз Андрэй Гайдукоў спрабуе абскардзіць пастанову Наваполацкага суда, разгляд ягонай касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе прызначаны на 13 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international