Штраф ўдзельніку Марша студэнтаў Глебу Вайкулю – 18 базавых

2015 2015-12-30T15:32:12+0300 2015-12-30T18:01:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaikul-gleb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода.

Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода.

У Маскоўскім раённым судзе Мінску сёння разглядаюць адміністратыўную справу студэнта 2-га курса філфака БДУ Глеба Вайкуль, які ўдзельнічаў у Маршы студэнтаў. 

Маладога чалавека абвінавачваюць у парушэнні часткі 1 артыкула 23.34 КаАП аб парадку правядзення масавых акцый. Паводле міліцэйскага пратакола, на маршы хлопец размахваў бел-чырвона-белай стужкай. Не гледзячы на доказы Глеба Вайкуля аб тым, што бчб стужка была прышыта, і ён ніяк не мог ёй махаць, суддзя Сушко М.І. вынес рашэнне пакараць маладога актывіста штрафам у памеры 18 базавых велічынь.

Судовае паседжанне  распачалося ў 15-30.  Напачатку разгляду актывіст хадатайнічаў аб азнаямленні са справай. Суддзя Сушко ў адказ на хадайніцтва запытваў навошта гэта патрэбна і ці ведаў Глеб пра існаванне пратаколу. Адвакат Глеба Вайкуля спазняецца на паседжанне.

Аб'яўлены перапынак для азнаямлення са справай, і каб дачакацца адваката.

15-55 Судовае паседжанне працягваецца. Глеб Вайкуль заявіў хадайніцтва аб удзеле адваката. Суддзя яго задаволіў.

Абвінавачванне сцвярджае, што 2 снежня 2015 каля будынку БДУ актывіст махаў бчб стужкай, чым парушыў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Глеб Вайкуль у адказ на абвінавачванне растлумачыў, што ў ходзе мерапрыемства падчас стаяння каля галоўнага корпуса БДУ да яго падыйшоў старшы лейтэнант Смірноў і склаў пратакол за ўдзел у студэнцкім мерапрыемстве, бо ў яго была нашытая стужка, а значыць ён парушаў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Па словах Глеба Вайкуля, ён папрасіў міліцыянта патлумачыць правы і абавязкі, але яму адмовілі. Пратаколы спачатку пісалі на звычайных лістах, а пасля заўвагі іх пачалі пісаць на бланку. А 24 снежня актывісту прыйшоў позыў у суд і пратакол без подпісаў.

16-15 Выступае сведка Данчанка Уладзімір Пятровіч участковы інспектар Маскоўскага РУУС Мінска. Сведка паведаміў, што ажыццяўлялі ахову грамадзянскага правапарадку падчас мерапрыемства 2 снежня. Па яго словах, Глеб Вайкуль прымаў ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапремстве і размахіваў бчб стужкай. У адносінах да яго быў складзены пратакол. У пратакол актывіст дапісваў свае заўвагі, але сведка не помніць ці падпісваў пратакол.

16-30 У якасці сведкі выступае яшчэ адзін супрацоўнік Маскоўскага РУУС Рабека Віталій Анатольевіч. Ён распавёў, што 2 снежня каля БДУ было несанкцыяванае мерапрыемства. Па словах сведкі, там было каля 100 чалавек, якія знаходзіліся каля галоўнага ўваходу. Супрацоўнік Маскоўскага РУУС адзначыў, што Глеб паводзіў сябе задзірліва.

16-40 Глеб Вайкуль прадэманстраваў суду здымак, які падцвярджае, што бчб стужка была прышыта, і ён ніяк не мог ёй махаць.

Адвакат актывіста падчас выступу папрасіў спыніць справу з-за адсутнасці складу правапарушэння.

17-30 Суд вынес рашэнне пакараць - Глеба Вайкуля штрафам у памеры 18 базавых велічынь.

Нагадаем,  акцыя "Марш студэнтаў" прайшла ў Мінску 2 снежня. На ёй маладыя людзі патрабавалі ў адміністрацыі ўніверсітэта ўдзелу ў кіраванні ВНУ і адмены платных пераздач залікаў і іспытаў. Акцыя сабрала каля сотні ўдзельнікаў, падчас яе нікога не затрымлівалі, але на некаторых удзельнікаў былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы. 

2 снежня былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на Яўгена Амелькова, Глеба Вайкуля. Дадзеныя Максіма Вінярскага і Паўла Вінаградава былі ўпісаны ў пратаколы, якія да канца не былі складзеныя на месцы правядзення акцыі. Некаторых студэнтаў філфака БДУ, у тым ліку і Глеба Вайкуля, выклікалі на наступны дзень на камісію ў дэканат факультэта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international