Інваліды-вазочнікі на некалькі хвілін перакрылі праспект Пераможцаў у Мінску

2015 2015-12-24T15:22:24+0300 2015-12-24T15:22:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalidy-action_01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя інвалідаў-вазочнікаў у Мінску 24 снежня 2015. Фота "Наша ніва".

Акцыя інвалідаў-вазочнікаў у Мінску 24 снежня 2015. Фота "Наша ніва".

Інваліды-вазочнікі, а таксама студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі адзін з перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску.

У чацвер, 24 снежня, удзень яны на некалькі хвілін спынілі рух транспарту на праспекце Пераможцаў у Мінску. 

Гэтым перформансам быў распачаты цыкл грамадскіх акцый і інсталяцый, які будуць праходзіць у розных кропках Мінска 24 і 25 снежня. 

Праз некалькі хвілін, пасля пачатку перформанса, з'явіўся нарад ДАІ, які перапісаў звесткі некаторых удзельнікаў акцыі.

 

У мэтах падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі адна з люксовых крамаў у гандлёвым цэнтры «Замак» пасадзіла свае манекены на інвалідныя вазкі.

Мэты сваіх перформансаў і акцый удзельнікі Беларускага Свабоднага тэатра тлумачаць так:

«Мы, студэнты Форцінбрас, верым, што мы ўсе розныя, але ўсе мы маем права на даступную прастору вакол нас. Мы не манекены. Чаму людзі з дадатковымі патрэбамі не могуць быць актыўнымі ўдзельнікамі ў грамадскім і культурным жыцці горада? Хіба святы — не для ўсіх?

 

На вуліцах нашага горада рэдка сустрэнеш чалавека ў інвалідным вазку. Замежнікі, якія наведваюць сталіцу, нярэдка кажуць пра машыну часу — сапраўды, часам здаецца, што мы знаходзімся ў пасляваенным Савецкім Саюзе, калі людзей, якія сталі інвалідамі ў выніку Другой сусветнай вайны, вывозілі за межы сталіцы, ствараючы стэрыльную прастору з «правільнымі» людзьмі.

Амаль татальная недаступнасць, небяспека перамяшчэння, грамадскія стэрэатыпы, бездзействие уладаў - вось што сапраўды «абмяжоўвае магчымасці». Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі - амаль цалкам ізаляваная частка грамадства» - заяўляюць арганізатары грамадзкіх перформансаў.

"Наша Ніва".

Акцыя інвалідаў-вазочнікаў у Мінску 24 снежня 2015. Фота "Наша ніва".
Акцыя інвалідаў-вазочнікаў у Мінску 24 снежня 2015. Фота "Наша ніва".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international