Талакоўцы адзначылі 30-годдзе ўнікальнай фотавыставай

2015 2015-12-23T12:44:32+0300 2015-12-23T15:24:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapagou-talaka-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі аб'яднання "Талака"

Удзельнікі аб'яднання "Талака"

22 снежня ў Мінску ў Траецкім прадмесце прайшла імпрэза і ўнікальная фотавыстава прысвечаная 30-годдзю моладзевага аб’яднання "Талака”.

На выставе былі прэзентаваныя фота з асабістага архіву Уладзіміра Сапагова. Гэта фотаздымкі разнастайных імпрэзаў, які ладзілася ўдзельнікамі нацыянальна-арыентаваных моладзевых арганізацый у 1985-1991 гады.

"Мы хацелі актуалізаваць праблему знікнення архіваў, як асабістых так і прафесійных. Людзі, нажаль, імкліва знікаюць, знікаюць удзельнікі сведкі падзей і вельмі часта іх архівы апынаюцца не тое што па-за межамі грамадскай увагі, а наўпрост на сметніку. І пакуль яшчэ людзі жывыя, пакуль паміж людзьмі не страчаныя стасункі трэба збіраць гэтыя архівы. Трэба ствараць такую базу, якая была б даступна кожнаму маладому даследчыку.Праблема палягае ў тым, што зараз пачынае маргіналізавацца гэтая памяць, ствараюцца адмоўныя вобразы тых часоў, тых людзей. Пройдзе яшчэ некалькі гадоў і застануцца толькі міфы, якія стварае прапаганда і давесці праўду будзе вельмі цяжка”, -  паведаміла арганізатарка выставы, кіраўніца Цэнтру даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі Паліна Сцепаненка.

Вядучы мерапрыемства паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла распавёў, што ідэя гэтай выставы ў тым, каб прыцягнуць увагу да праблемы захавання памяці пра часы “Талакі” ды згуртаваць былых удзельнікаў аб’яднання. “Невядомых нас няма”, - адзначыў ён.

У ходзе імпрэзы тагачасныя ўдзельнікі “Талакі” дзяліліся сваімі ўспамінамі пра аб’яднанне і выбітных людзей, якія ў яго ўваходзілі. Асобна прыгадалі і тых, хто ўжо пайшоў з жыцця. Падчас зачытвання гэтага спісу талакоўцаў уся заля ўстала.

Мовазнаўца і колішні талаковец Вянцук Вячорка падчас свайго выступу звярнуў увагу на тое, што ў савецкіх уладаў не было магчымасці супрацьстаяць нацыянальнай ідэе, а людзі, якія ў часы "Талакі" былі маладымі актывістамі выраслі ў прафесіяналаў сваёй справы і многія з іх намагаюцца працягваць традыцыі аб’яднання:

“Мяне часта запытваюць, як вам удавалася дзейнічаць пры камунізме і вярнуць беларускую ідэю, а галоўнае заразіць ёй дзесяткі тысяч людзей. Я лічу, што па-першае гэтай ідэі няма канкурэнцыі, а па-другое тагачасная ўлада прамахнулася. Нас на той час называлі нефармаламі. Мне даводзілася чытаць сацыялагічныя даследванні, якія рабілі некаторыя цяпер знаныя сацыёлагі. Пад нефармалаў тады падпадалі аматары матацыклаў, нацыналісты, валністы (аматары поп-музыкі), турысты і г.д. Сацыёлагі вывучалі гэтыя аб’яднанні: іх вонкавыя прыкметы, у гэтых – заклёпкі, у гэтых – беларуская мова. Яны зрабілі абсалютны стратэгічны промах не зразумеўшы, што з аднаго боку ёсць матацэклетныя заклёпачнікі, а з іншага ёсць зародак новай Беларусі, ў якой іх камсамолам, камунізмам і Савецкім Саюзам месца не будзе. І толькі з канца 1987 з’явіліся першыя арэнціроўкі, ў якіх яны пачалі ставіцца сур’ёзна. Але ўжо было позна. На той час ужо існавала “Талака”, “Узгор’е”, “Паходня”, “Край” і яшчэ паўсотні такіх структураў па ўсёй Беларусі. Гэтыя суполкі былі прыкладам сапраўднай грамадзянскай супольнасці.Яны былі гарызантальныя, сектавыя, ячэйкавыя, без выбраных кіраўнікоў, без статусных лідараў, а гэта значыць без магчымасці для спецслужбаў сеяць інтрыгі, гуляць на чалавечых слабасцях. Проста кожны выбіраў сабе кірунак і займаўся ім. Зразумела, што былі лідары аўтарытэт якіх быў агульнапрызнаны, як Сяржук Вітушка ці Генадзь Сагановіч. Нажаль, не засталося такіх архіўных тэчак пра Талаку, каб малады гісторык узяў іх і напісаў артыкул.

Моладзь “Талакі” – гэта былі людзі, якія выдавалі самвыдавецкія часопісы, такія як Бурачок у 1986-987 гадах і іншыя. Нямала, хто з гэтых людзей пасля ўліўся ў першыя афіцыйна зарэгістраваныя медыя. Паводле кадравага ўплыву ў грамадстве з “Талакой” няма чаго параўнаць. Гэта была такая кузня кадраў, якая і сёння прыносіць свій плён”.

Імпрэза прысвечаная 30-цігоддзю моладзевага аб’яднання “Талака”
Імпрэза прысвечаная 30-цігоддзю моладзевага аб’яднання “Талака”
Імпрэза прысвечаная 30-цігоддзю моладзевага аб’яднання “Талака”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international