Завяршыўся візіт беларускіх праваабаронцаў у Адэсу

2015 2015-12-17T12:54:03+0300 2015-12-17T13:31:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sustrecza-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча з актывістамі арганізацыі Queer Home Odessa

Сустрэча з актывістамі арганізацыі Queer Home Odessa

З 7 па 13 снежня беларускія праваабаронцы наведалі з азнаямленчым візітам Адэсу. Гэтая паездка прайшла ў межах Беларускай праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне і мела на мэце наладжванне супрацоўніцтва з мясцовымі арганізацыямі для магчымых сумесных салідарных грамадскіх дзеянняў. Падчас візіту беларусы сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовых грамадскіх арганізацый ды зладзілі шэраг публічных мерапрыемстваў.

Па словах удзельнікаў паездкі, зараз найбольш актыўна тэмай правоў чалавека ў Адэсе займаецца арганізацыя Queer Home Odessa. Профіль іх дзейнасці – абарона правоў ЛГБТ-супольнасці. Яны праводзяць шырокія адукацыныя і інфармацыйныя кампаніі, ладзяць вечарыны ды імпрэзы, і адначасова з тым займаюцца маніторынгам парушэнняў правоў ЛГБТ як меншасці. Арганізацыя таксама мае сваю юрыдычную і псіхалагічную кансультацыю.

 Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі арганізацыі дапамогі перасяленцам “Садружнасць” – гэта некалькі арганізацый, якія аб’ядналіся пасля падзей на Данбасе, калі ў Адэсе з’явілася каля 50 тысяч вымушаных ўнутраных перасяленцаў. У профіль іх дзейнасці ўваходзіць пошук жытла, працаўладкаванне, псіхалагічная ды юрыдычная дапамога, праца з дзецьмі. Адзін з кірункаў, якім у бліжэйшы час плануе займацца “Садружнасць” – праблема негатыўнага настрою да перасяленцаў у СМІ і грамадстве.

“Для ўдзельнікаў “Садружнасці” мы праводзілі семінар, дзе абмяркоўвалі стэрыатыпы, адкуль яны бяруцца, пазнаёмілі іх з канцэпцыяй гуманітарнага антыфашызма Данііла Горыцкага. Асобна закранулі асаблівасці праектнай дзейнасці для грамадскіх арганізацый, а менавіта магчымыя аналітычныя даклады па сітуацыі з правамі дзяцей-перасяленцаў у рэгіёне : як іх лепш пісаць, куды накіроўваць, якія міжнародныя механізмы выкарыстоўваць, - распавяла праваабаронца Наста Лойка.

Падчас візіту беларусы сустрэліся з журналістам Сяргеем Дзібровым, які працуе на партале Думская.net . Ён уваходзіць у грамадскую журналісцкую камісію па раследванню падзей 2 траўня 2013 года, калі ў выніку масавых беспарадкаў і сутыкнення актывістаў Еўрамайдана і Антымайдана ў Адэсе загінулі людзі.

9 снежня прайшоў круг стол “Узаемадзеянне рэгіянальных прадстаўніцтваў Беларусь-Украіна па рашэнні грамадскіх праблем” з прадстаўнікамі васьмі мясцовых праваабаронцых арганізацый. Правабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі і працу ПЦ “Вясна” ды асаблівасці працы праваабаронцаў у рэгіёнах.

Таксама беларускія праваабаронцы пазнаёміліся з дзейнасцю Камітэта Выбарцаў Украіны. Яны займаюцца назіраннем за выбарамі ды абаронай палітычных правоў.

Мы прыйшлі да высновы, што такой арганізацыі вельмі не хапае ў Беларусі, таму што яны не толькі назіраюць за выбарамі, але і адсочваюць каб перадвыбарчая праграма кандыдата ў дэпутаты адпавядае яго дзейнасці пасля выбрання. У іх вельмі вялікая сетка назіранняў і падобны профіль частковай дзейнасці Вясны, таму мы плануем наладзіць далейшую супрацу”, - паведаміў прадстаўнік Вясны ў рэгіёне Алесь Капуцкі.

12 снежня прайшоў адкрыты семінар для моладзі па тэме “Міжнародная салідарнасць і гуманітарны антыфашызм”. А 10 снежня Міжнародны дзень правоў чалавека беларускія праваабаронцы адзначылі раздачай дэкларацый на вуліцах Адэсы.

Нас уразіла разгалінаванасць украінскіх арганізацый. Ёсць арганізацыі менавіта рэгіянальныя, якія займаюцца кожны сваімі справамі асобна па кожным з кірункаў у рэчышчы правоў чалавека: дапамога інвалідам, дзецям, дыскрымінацыя ЛГБТ, назіранне за выбараміі ды масавымі акцыямі. У нас спецыфіка нашай працы на рэгіянальным узроўні палягае ў тым, што філіял Вясны ў рэгіёне займаецца ўсімі гэтымі праблемамі адначасова. Паездка была важнай у тым ліку і для пашырэння свядомасці, бо правы чалавека – гэта ўніверсальны механізм і пра гэта варта памятаць, - распавёў юрыст ПЦ “Вясна” у Барысаве Алег Мацкевіч.

Беларускія  правабаронцы адзначылі, што нягледзячы на тое, што зараз Украіна стаіць перад новымі выклікамі, у Адэсе фактычна няма арганізацый, якія менавіта профільна займаюцца тэмай правоў чалавека. У той жа час праца ў галіне правы чалавека стаецца вельмі важнай для Украіны і ўсе арганізацыі кіруюцца праваабарончай канцэпцыяй, актыўна убудоўваюць яе ў сваю дзейнасць.

Ёсць сэнс асобнай працы з моладдзю, бо тых, хто працуе з гэтай аўдыторыяй мы не знайшлі. Ёсць асобныя летнікі для школьнікаў, але больш актыўных ініцыятыў для маладых людзей мы не ўбачылі, - пракаментавала Наста Лойка.

Нагадаем, сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” і беларускіх НДА ладзяць азнаямленчыя візіты ў гарады Украіны ў межах Беларускай праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. Беларусы ўжо пабывалі ў Харкаве, Чарнігаве, Львове ды Адэсе.

Беларускія праваабаронцы раздавалі дэкларацыі на вуліцах Адэсы ў Дзень правоў чалавека
Беларускія праваабаронцы раздавалі дэкларацыі на вуліцах Адэсы ў Дзень правоў чалавека
Беларускія праваабаронцы правялі семінар у Адэсе
Беларускія праваабаронцы правялі семінар у Адэсе

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international