viasna on patreon

КДБ затрымала магілёўца за тое, што ён здымаў дзіўнае адкрыццё памятнага знака чэкістаў

2015 2015-12-11T13:32:00+0300 2015-12-11T13:32:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За тыдзень да афіцыйнага адкрыцця каля памятнага знака сабралася вялікая група людзей, уключаючы гарадскія ўлады і супрацоўнікаў спецслужбаў.

Магілёўскі відэаблогер Яўген Глушкоў увечары 10 снежня стаў сведкам дзіўнага адкрыцця памятнага знака КДБ. Паводле яго слоў, каля будынка камітэта дзяржбяспекі сабралася вялікая колькасць людзей, у тым ліку прадстаўнікі гарадской улады і сілавых структур. Рух па прылеглай да будынка вуліцы Піянерскай быў перакрыты.

Глушкоў пачаў здымаць, пасля чаго да яго падышлі два міліцыянты і суправадзілі ўнутр будынка. Пазней падышлі супрацоўнікі КДБ, якія папрасілі выдаліць відэазапіс. Па словах блогера, пратрымалі яго не больш за 15 хвілін. Падзея сапраўды дзіўная, на першы погляд, бо афіцыйнае адкрыццё было праанансавана ў магілёўскіх СМІ на 18 снежня.

Цалкам магчыма, што неафіцыйнае адкрыццё познім вечарам звязана з удзелам вялікай колькасці дзеючых супрацоўнікаў КДБ, якія не жадаюць «свяціцца» перад СМІ і людзьмі, якія прыдуць на афіцыйныае мерапрыемства. Як вядома, ўтоенасць - адно з галоўных якасцяў людзей камітэта.

“Магілёўская Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства