БХД патрабуе спыніць пераслед Алеся Чахольскага

2015 2015-11-30T09:53:09+0300 2015-11-30T09:53:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная рашэннем уладаў судзіць сакратара КХП-БНФ Алеся Чахольскага за захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры, да якой яны залічылі кнігі Зянона Пазьняка «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія».
Знаходка “экстрэмізму” ў фотаздымках, якія проста адлюстроўваюць рэальнасць, з’яўляецца чарговай праявай так званай “лібералізацыі”, якую нібыта праводзяць улады у краіне. Суд за кнігі ў дачыненні да Алеся Чахольскага, знішчэнне накладу кнігаў Віталя Сіліцкага вяртае Беларусь у часы савецкага таталітарызму і ўсё больш нагадвае спробы ўвасаблення ў жыццё раманаў Рэя Брэдбэры і Джорджа Оруэла. 
БХД патрабуе ад уладаў спыніць ганенні супраць іншадумства ў краіне, адмяніць палітычна матываваны пераслед Алеся Чахольскага і стварыць умовы для вольнага распаўсюджу інфармацыі ў краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international