viasna on patreon

Яшчэ на аднаго ўдзельніка Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы складзены адміністрацыйны пратакол

2015 2015-11-25T22:30:12+0300 2015-11-25T22:30:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

   Ваўкавыская міліцыя паведаміла грамадскаму актывісту Віталю Гуляку, што ў дачыненні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў у Свіслачы 31 кастрычніка бягучага года. Гуляка будуць судзіць паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) за правапарушэнне, якое здзейснена паўторна цягам года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне. Характэрна, што ў пратаколе фігуруе знаходжанне Віталя Гуляка не толькі ў Свіслачы, але і ў Якушоўцы, хоць ён там не быў.

   Раней пратаколы па абвінавачанні ў адміністрацыйным правапарушэнні былі складзены ў дачыненні да гродзенцаў Віктара Сазонава, Эдварда Дмухоўскага і Уладзіміра Хільмановіча. Зараз яны чакаюць позваў у суд.

   Свіслацкі ж актывіст Юрый Глебік, які ўжо аштрафаваны судом Свіслацкага раёну на 25 базавых велічынь, падаў касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства