Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Гародні

2015 2015-11-20T16:08:48+0300 2015-11-20T17:56:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulesh-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

20 лістапада 2015 года Гарадзенскі абласны суд пад старшынствам суддзі Анатоля Зайца вынес смяротны прысуд жыхару Лідскага раёна Івану Куляшу. Доўжылася паседжанне амаль паўтары гадзіны. Суддзя Анатоль Заяц падрабязна агучыў матэрыялы справы, шлях расследавання і даказальную базу. Ад апошняга слова Іван Кулеш адмовіўся.

Іван Кулеш прызнаны вінаватым у трох забойствах, крадзяжы, рабаванні і спробе яшчэ аднаго забойства. Змякчальнымі фактамі былі прызнаныя наяўнасць малалетняга дзіцяці ў Івана Кулеша, яго асабістае прызнанне ў здзяйсненні злачынстваў і яўка з павіннай. Да абцяжарвальных фактараў былі залічаны п’яны стан Кулеша ў час злачынстваў і яго ранейшыя злачынствы. Ранейшыя псіхічныя адхіленні Івана Кулеша судом не былі ўлічаны, паколькі адмысловая экспертыза прызнала, што на момант забойства Кулеш не быў у стане афекта і разумеў, што робіць. Некаторыя нестыкоўкі паказанняў падсуднага з матэрыяламі следства былі аднесены да таго, што ў момант здзяйснення злачынства Кулеш быў п’яны і злачынствы адбыліся досыць даўно.

Нагадаем, што судовы працэс па гэтай справе распачаўся 14-га верасня. Абвінавачваемы 28-гадовы Іван Кулеш выхаванец дзіцячага дому, жыў без сям’і, скончыў усяго 9 класаў школы. У 18 год быў асуджаны першы раз за крадзёж. У 2014-м годзе яго абвінавачвалі ў непраўдзівым даносе і крадзяжы.

Іван Кулеш афіцыйна нідзе не працаваў. Зарабляў зборам грыбоў і ягад і іншымі часовымі падзаробкамі. Жыў у вёсцы Сялец Лідскага раёну, хоць і прапісаны ў Баранавіцкім раёне. Мае малалетняе дзіця.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international