viasna on patreon

Палітыкаў Анатоля Лябедзьку і Вячаслава Сіўчыка пакаралі штрафамі

2015 2015-11-20T09:11:14+0300 2015-11-20T15:11:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liabedzka-anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька. Фота Радыё Свабода.

Анатоль Лябедзька. Фота Радыё Свабода.

На 20 лістапада у судзе Цэнтральнага раёна Менску прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Пачатак у 10-00. Палітыка абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаАП РБ) за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынку КДБ 29 кастрычніка. Міліцыя тады перапісала дадзеныя ўсіх удзельнікаў, аднак нікога не затрымлівала.

Суд над Лябедзькам павінен быў адбыцца 12 лістапада, але сам палітык хадайнічаў аб яго пераносе, бо ў той дзень быў на сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам. З гэтай прычыны судовае паседжанне перанеслі на 20 лістапада.

Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Анатоль Лябедзька адмовіўся ад абаронцы, будзе абараняцца сам. Заявіў сведку са свайго боку — Антаніну Кавалёву. Віны сваёй не прызнаў. З пратаколу адносна Лябедзькі, які зачытала судзьдзя: «Браў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Стаяў уздоўж праспекту Незалежнасьці, трымаў сьвечку», - перадае Радыё Свабода".

У гэты ж дзень, а 15-00 у Менскім гарадскім судзе Анатоль Лябедзька будзе абскарджваць ранейшую пастанову суда Цэнтральнага раёна аб прыцягненні яго да адміністратыўнай адказнасці (штраф 50 базавых велічынь) за ўдзел у іншай акцыі апазіцыі - «Шэсці нацыянальнага сцяга» ў Менску 10 кастрычніка.  Анатоль Лябедзька аштрафаваны на  50 базавых велічынь (9 мільёнаў рублёў).

* * *

Таксама сёння ў гэтым судзе разглядаецца адміністратыўная справа Вячаслава Сіўчыка. Яе разглядае суддзя Міхаіл Хома. Ён задаволіў хадайніцтва Сіўчыка наконт вядзення судовага паседжання на беларускай мове і намагаўся гэта рабіць. А вось хадайніцтва адваката аб тым, каб прадставіць суду відэадоказ таго, што Сіўчыкаў брыдкасловіў - праігнараваў.

Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 60 базавых велічынь (10 мільёнаў 800 тысяч рублёў). Па 30 базавых за брыдкаслоўе і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 4 кастрычніка — мітынг супраць расейскай вайсковай базы на плошчы Свабоды. Брыдкаслоўе суд убачыў ў тым, што Вячаслаў Сіўчык на адрас расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна сказаў: "Хуцін пуйло".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства