viasna on patreon

На Гродзеншчыне працягваецца адміністрацыйны пераслед удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы

2015 2015-11-18T15:24:18+0300 2015-11-18T15:24:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

   На Гродзеншчыне яшчэ на трох прысутных на Дні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч позвамі былі выкліканы ў РАУС Ленінскага раёну Гродна. Ім паведамілі, што прадстаўнікамі свіслацкай міліцыі ў адносінах да іх складзены пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў. З аналагічным пратаколам 18 лістапада ўчастковым міліцыянерам быў азнаёмлены гродзенскі грамадскі актывіст Эдвард Дмухоўскі. Прычым пратаколы ў дачыненні да Сазонава і Дмухоўскага сфальшаваныя. У іх гаворыцца, што яны знаходзіліся ў Якушоўцы ў час ускладання там кветак да памятнага крыжа. Насамрэч ні Сазонава, ні Дмухоўскага ў Якушоўцы ў той дзень не было. 31 кастрычніка яны прысутнічалі толькі ў Свіслачы.

   Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка павінен прайсці 19 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства