Хто сочыць за Ігарам Аліневічам?

2015 2015-11-17T11:34:56+0300 2015-11-17T11:34:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ihar_alinevich.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Былы палітвязень Ігар Аліневіч

Былы палітвязень Ігар Аліневіч

“На два тыдні да мяне нехта прыставіў вонкавую ахову, куды б я не ішоў”, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітзняволены Ігар Аліневіч.

“Ім усё тэрарысты бачацца, самі ад уласных страхаў адыйсці не могуць, – дадае ён. – Адным словам, далі зразумець, што бачыць мяне ў краіне не жадаюць”.

Па словах былага палітвязня, пасля турмы ён ужо крыху аднавіўся і планаў на будучае шмат. У той жа час адзначае, што ў краіне мала што змянілася, хоць Захад і стаў больш прыязна ставіцца да беларускага рэжыма.

“Гэта – дыпламатыя, – кажа ён. – І зараз, пасля выбараў, усім стала відавочна, што на самай справе еўрапейскую дыпламатыю цікавіць – Беларусь, у якой правы быццам бы не парушаюцца. Каста праўладных чыноўнікаў эвалюцыяніравала, “вертыкаль” стала больш цэнтралізаванай і… вынаходніцкай. За графіці зараз ужо прыпісваюць “распаўсюд матэрыялаў экстрэмісцкага зместу”. Праваабаронцаў, якія насамрэч выкрывалі ўладу, адпраўляюць за краты, як Міхаіла Жамчужнага. Той жа спрабаваў абнародаваць некаторыя антынародныя сакрэты міліцыі, вось і пасадзілі. Шкада толькі, што калегі Жамчужнага равзодзяць рукамі: маўляў, мы ж не ведаем, што там здарылася, судовае пасяджэнне было закрытае. На жаль, 20 гадоў дыктатуры паўплывалі і на сам народ. Я заўважыў, што некалькі гадоў таму актывістаў адлічвалі з вучобы ці звальнялі з працы па ўказанні начальства. А зараз хапае “шакалаў” і сярод саміх працаўнікоў. Народ ізноў пачаў шаптацца на кухнях. Былыя ўчастковыя распавядалі, што людзі пішуць адзін на аднаго даносы. Вырас недавер і да ўлады. Відавочна, што мы знаходзімся напярэдадні нейкага вялікага крушэння – эканамічнага, функцыянальнага і маральнага. З іншага богу беларусам даўно трэба зразумець, што на добрага дзядзьку спадзявацца не варта. Свабоду можна атрымаць толькі самім. Толькі асабістая ініцыятыва і калектыўная самаарганізацыя, якая не знаходзіцца пад кантролем дзяржавы, могуць прынесці сапраўдныя вынікі. У гэтым я не адзін раз упэўніваўся ў турмах”.

Па словах Ігара Аліневіча, сёння адно з самых актуальных пытанняў у краіне – карная сістэма, якая пераходзіць усе межы.

“Гэты канвеер па вынясенні прысудаў працуе амаль са стопрацэнтным каэфіцыентам карыснага дзеяння, – кажа ён. – І яго трэба спыніць. Турмы – чорная дзірка нашага грамадства. Туды ўжо зацягнула сотні тысяч людзей – на могілкі чалавечых лёсаў. Гэта такая ракавая пухліна, метастазы, якой атручваюць, пранізваюць увесь народ. Калі судовыя прысуды ў адносінах да “палітычных” несправядлівыя, то чаму рашэнні тых жа самых суддзяў у адносінах да многіх астатніх арыштантаў па ўмаўчанні прызнаюцца правільнымі? Прайшло ўжо два месяцы, як я вызваліўся, а ўсё ўбачанае за кратамі не выходзіць з галавы. Турма больш рэальная, чым рэальнасць. Кожную раніцу я ізноў бачу маўклівыя калоны. Па пяць у шэраг. Халодны вецер задзімае шыю, але каўнер падняць нельга. Ідзе дождж, але курткі няма. І нікуды не схавацца. А наперадзе – ніякага прасвету і самота. Так быць не павінна”.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international