Суды баяцца разглядаць справы аб дыскрымінацыі

2015 2015-11-16T09:41:55+0300 2015-11-16T09:41:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскім абласным судзе 16 лістапада будзе разгледжаная скарга наконт пытаньня прызнаньня факту дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Раней суд Полацку адмовіўся прызнаваць факт дыскрымінацыі ў дачыненьні да былога рабочага ААТ «Полацак-Шкловалакно» Віктара Стукава за ўдзел у Свабодным прафсаюзе, на гэтае рашэньне і пададзеная скарга ў Віцебск.

Старшыня пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу заводу «Полацак-Шкловалакно» Віктар Стукаў мяркуе, што факт дыскрымінацыі меў месца ў 2013 годзе, калі ён быў звольнены з прадпрыемства бяз згоды кіроўнага прафсаюзнага органу. Пры тым, што паводле калектыўнай дамовы заводу для звальненьня работніка з праўладнага «Белхімпрафсаюзу», які таксама дзейнічае на прадпрыемстве, патрабуецца згода прафсаюзу. На думку Віктара Стукава, абмежаваньне гарантыяў для работніка ў сувязі зь яго няўдзелам ў афіцыйным прафсаюзе зьяўляецца дыскрымінацыяй.

Заход з другога боку

Але суды пакуль адмаўляюцца нават разглядаць саму дыскрымінацыйную падзею – разгляд справы можа юрыдычна пацьвердзіць факт дыскрымінацыі ў дачыненьні да рабочага. Суды Беларусі ўжо адмаўляліся разглядаць патрабаваньне старшыні Свабоднага прафсаюзу ў 2013 годзе ў пазоўнай вытворчасьці, калі той спрабаваў дамагчыся аднаўленьня на працы праз суд. Цяпер заява пададзеная ў суд для разгляду ў межах адмысловай вытворчасьці – толькі дзеля ўстанаўленьня ўчыненага факту дыскрымінацыі ў працоўных адносінах, без патрабаваньня яго ліквідацыі.

Безадказнасьць органаў і асоб

У вызначэньні Полацкага суду сказана: «Растлумачыць Стукаву Віктару Якаўлевічу, што вырашэньне калектыўных працоўных спрэчак ажыцьцяўляецца органамі і асобамі, названымі ў арт. 379 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь». Такім чынам, суды Беларусі лічаць, што разгляд фактаў дыскрымінацыі на працы непадведамасныя суду, і адсылаюць працоўных да саміх парушальнікаў заканадаўства (органаў і асоб) – наймальніка і падкантрольнага яму прафсаюзу.

Менавіта наймальнік і афіцыйны прафсаюз у сьнежні 2012 году зацьвердзілі зьмены ў калектыўнай дамове з дыскрымінацыяй рабочых. У 2014 годзе дырэктар ААТ «Полацак-Шкловалакно» і заводзкая пяршоўка «Белхімпрафсаюзу» фактычна сабатавалі вызначэньне суду пра вырашэньне праблемы ліквідацыі дыскрымінацыі ў калектыўнай дамове. У тым жа годзе тагачасным дырэктарам Мікалаем Качаноўскім і старшынёй прафсаюзу Натальляй Мурашкай была падпісаная новая калектыўная дамова з ранейшым палажэньнем пра дыскрымінацыю рабочых.

Пытаньне наконт дыскрымінацыі разгледзіць суд або наймальнік?

Старшыня заводзкай пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу мяркуе, што факт дыскрымінацыі ў працоўных адносінах усё-такі павінен прызнаць суд. Гэта пацьвярджаюць Працоўны кодэкс (артыкул 14), Канстытуцыя (артыкул 60) і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правох (частка 1 артыкулу 14). Віктар Стукаў просіць Віцебскі абласны суд перадаць яго заяву на новы разгляд, цяпер у Наваполацкі гарадзкі суд.

Калі 16 лістапада Віцебскі аблсуд усё ж пацьвердзіць рашэньне Полацкага суду, то ўступіць у сілу пастанова, якая абавязвае наймальніка і прафсаюз пацьвярджаць ці абвяргаць факт дыскрымінацыі рабочых. На сёньня на заводзе «Шкловалакно» новыя генэральны дырэктар і старшыня пяршоўкі «Белхімпрафсаюзу». З 1 жніўня 2015 году прадпрыемствам кіруе Андрэй Бунакоў, старшынёй пяршоўкі «Белхімпрафсаюзу» з 12 сьнежня 2014 году зьяўляецца Тацьцяна Гурава. Ці будуць новыя службовыя асобы таксама сабатаваць вызначэньне суду?

Аляксандар МарозаўВіцебская вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international