Удзельнікі акцыі ля КДБ пакараныя штрафамі па 9 мільёнаў рублёў

2015 2015-11-12T15:54:33+0300 2015-11-12T15:54:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centralny-sud-minsk.jpg
Суд Цэнтральнага раёна Менска.

Суд Цэнтральнага раёна Менска.

Лідараў апазіцыі Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і актывіста Максіма Вінярскага аштрафавалі завочна за акцыю, суд над Анатолем Лябедзькам перанесены.

12 лістапада ў Цэнтральным судзе Мінска адбыліся суды над былымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Някляевым і актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, якая прайшла 29 кастрычніка каля будынка КДБ на праспекце Незалежнасці.

Усіх пакаралі штрафамі ў 50 базавых велічынь — гэта па 9 мільёнаў рублёў. Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Максім Вінярскі ў суд не з'явіліся. Іх судзілі Наталля Вайтэховіч, Міхаіл Хома і Валер Есьман.

Суд над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам перанесены на 20 лістапада паводле ягонага хадайніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international