Баранавічы: праваахоўныя органы ўлады адмовіліся разглядаць заяву па справе перапісанага пратакола аб выніках галасавання

2015 2015-11-02T15:22:33+0300 2015-11-02T15:22:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sledczy-kamitet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі міжраённы аддзел упраўленя Следчага камітэта, гарадскі аддзел унутраных спраў адмовіліся разглядаць па сутнасці заяву былога сябра гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Віктара Сырыцы па справе перапісанага пратакола аб выніках галасавання на выбарчым ўчастку № 36. Заяву аб парушэнні выбарчага заканадаўства і ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць парушальнікаў выбарчага заканадаўства на ўчастку для галасавання № 36 Баранавіцкія праваахоўныя органы пераслалі для разгляду ў ЦВК.

– Паколькі Баранавіцкі міжраённы аддзел упраўленя Следчага камітэта па факце публікацыі ў СМІ перапісаных выбарчых пратаколаў на выбарчым ўчастку № 36 сам не ўзбудзіў крымінальную справу (арт. 192 КК), то 19 кастрычніка я напісаў заяву ў СК і прасіў правесці праверку і пры наяўнасці падстаў узбудзіць справу. У гэты ж дзень 19 кастрычніка начальнік аддзела СК падпалкоўнік юстыцыі Семянюк І.М. замест разгляду заявы па сутнасці і прыняцця працэсуальнага рашэння проста перанакіраваў мой ліст ў гарадскі аддзел унутраных спраў для арганізацыі правядзення праверкі. 21 кастрычніка начальнік Баранавіцкага ГАУС палкоўнік міліцыі Вячаслаў Герасімовіч мой зварот адправіў у Цэнтральную выбарчую камісію. ЦВК адказала 27.10.2015 года № 01-11/С-592 за подпісам Лідзіі Ярмошынай, што дадзены факт ужо разглядаўся на пасяджэнні камісіі пры падвядзенні вынікаў працы, маўляў, меў месца паўторны пералік галасоў у сувязі з выяўленай участковай камісіяй памылкай, – пракаментаваў Віктар Сырыца.

Ён дадаў, што дзяржаўныя органы спецыяльна арганізавалі бюракратычную цяганіну з разлікам на тое, што чым далей ад выбараў, тым менш цікавасці да іх ў грамадстве, і грамадскі актывіст сам страціць жаданне змагацца з шматлікімі дзяржаўнымі чыноўнікамі, якія занялі калектыўную кругавую пазіцыю ў справе абароны свайго “гонару і годнасці”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international