Баранавічы: Рыгор Грык аштрафаваны на 30 базавых велічынь

2015 2015-10-28T18:42:32+0300 2015-10-28T18:42:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-sud-rygor-gryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, Баранавічы.

Рыгор Грык, Баранавічы.

Сёння, 28 кастрычніка, у Баранавічах завяршыўся судовы працэс па дзьвюх адміністрацыйных справах мясцовага грамадскага актывіста Рыгора Грыка.

Намеснік старшыні Баранавіцкага суду Васіль Петрыў прыняў рашэнне аштрафаваць Рыгора Грыка на 30 базавых велічынь, прызнаўшы вінаватым ва ўчыненні ім адмінстрацыйных правапарушэнняў: дробнае хуліганства на працоўным месцы ў краме «MART INN» па арт. 17.1 КаАП РБ, а таксама, за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства па арт. 23.34 КаАП РБ.

Сёння было ўжо пятае судовае паседжанне, на якім былі выслуханы паказанні двух сведкаў -- супрацоўнікаў міліцыі. Адзін з іх выступіў па справе абвінавачання ў брыдкаслоўі 24 верасня ў краме, дзе працаваў Рыгор Грык грузчыкам. Ён распавёў, што з 9.11 да 9.45, пакуль ён знаходзіўся ў краме, Рыгор Грык не брыдкасловіў. У пратаколе ж было напісана, што быццам бы лаянка адбылася ў 9.30. Калі на папярэднім судовым паседжанні было прынята рашэнне аб праглядзе відэазапісу з крамы, то на апошнім суддзя заявіў, што відэазапіс не захаваўся, хаця 27 кастрычніка намесніца дырэктара крамы Вольга Якубовіч казала ў судзе, што такі запіс існуе.

Другі супрацоўнік міліцыі даваў паказанні паводле справы аб пікеце 27 верасня.

Адразу пасля выступу адваката Сяргея Цябуса, у якім прыводзіліся аргументы аб невінаватасці Рыгора Грыка і ўтрымлівалася просьба спыніць абедзьве справы, суддзя Васіль Петрыў зачытаў рашэнне, нават не выходзячы з залы суду для яго падрыхтоўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international