Назіральнік у Гомелі: за 20 хвілін камісія палічыла 2,5 тысячы галасоў і абвясціла вынік

2015 2015-10-11T23:30:13+0300 2015-10-11T23:30:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bulleteni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Алесь Яўсеенка ажыццяўляў свае функцыі ў дзень выбараў на ўчастку №25 Савецкага раёна Гомеля. Па яго словах, участковая камісія паказала цуды аператыўнасці – за 20 хвілін, з 20.00 да 20.20 былі падлічаны больш за 2,5 тысячы галасоў і абвешчаны вынікі. Пры гэтым рэальна назіральнікаў да стала, дзе лічыліся бюлетэні, не дапусцілі.

Вынікі ж абвесцілі такія: за Лукашэнку 1705 галасоў, за Гайдукевіча – 128, за Караткевіч – 68, за Улаховіча – 42 І 151 голас – супраць усіх.

Па словах назіральніка ад партыі левых «Справядлівы свет» Анатоля Ільінчыка (участак №26 Цэнтральнага раёна Гомеля), ён таксама не здолеў назіраць непасрэдна за працэсам падліку галасоў, бо знаходзіўся на адлегласці не менш 5-6 метраў ад стала, на якім лічыліся бюлетэні. Бліжэй падысці ці нават устаць старшыня камісіі яму не дазволіў.

На ўчастку №26 лічбы, па дадзеных камісіі, такія: агульная колькасць выбаршчыкаў – 1301, за Лукашэнку – 867, за Караткевіч – 36, за Гайдукевіча – 82, за Улаховіча – 33, супраць усіх – 46 і 14 – несапраўдныя бюлетэні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international