У Крычаве назіральнікі ў апошні дзень датэрміновага галасавання налічылі значна менш прагаласаваўшых, чым участковыя выбарчыя камісіі

2015 2015-10-11T12:51:28+0300 2015-10-11T12:54:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lichby-roznyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Крычаве ў апошні дзень датэрміновага галасавання 10 кастрычніка на Сожавым выбарчым участку №4 незалежныя назіральнікі налічылі на 101 прагаласаваўшага менш, чым гэта было зафіксавана ў пратаколе ўчастковай выбарчай камісіі. На Вакзальным участку №8 незалежная назіральніца Надзея Іванова налічыла на 25 прагаласаваўшых менш, чым гэта зафіксавалі члены ўчастковай выбарчай камісіі, хоць падчас галасавання назіральніца ні на хвіліну не пакідала выбарчы ўчастак.

Як адзначае неалежны назіральнік Сяргей Няроўны, на Сожавым участку №5 дадзеныя назіральнікаў і ўчастковай камісіі, і ў апошні дзень датэрміновага галасавання, і за ўвесь перыяд датэрміновага галасавання, супалі. 10-га кастрычніка тут прагаласавала 147 выбаршчыкаў, а за ўвесь перыд датэрміновага галасавання 549 чалавек з агульнай колькасці ўнесеных у спісы 1560 выбаршчыкаў, што склала 35,2%.

Таксама на Сожавым выбарчым участку №4 назіральнікамі была зафіксавана спроба паўторнага галасавання з боку адной жанчыны. Гэта жанчына ў першы раз прагаласавала на гэтым выбарчым участку ў аўторак 6 кастрычніка, а пасля спрабавала гэта зрабіць паўторна ў пятніцу 9 кастрычніка. Толькі пасля заўвагі незалежнага назіральніка члены ўчастковай выбарчай камісіі адмовіліся выдаваць ёй бюлютэнь для галасавання.

Па словах Сяргея Няроўнага, увесь перыяд датэрміновага галасавання ў Крычаве не спыняўся ціск з боку адміністрацыі практычна ва ўсіх прадпрыемствах і арганізацых горада на сваіх працаўнікоў, каб прымусіць іх прагаласаваць датэрмінова. Незалежны назіральнік адзначае, што людзям прапаноўвалі галасаваць датэрмінова не толькі самім, але заахвочваць да гэта членаў сваіх сямей. Асабліва такі ціск назіраўся ў бюджэтных установах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international