Справаздача па выніках назірання за першым днём датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года.

2015 2015-10-07T00:26:01+0300 2015-10-07T01:43:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь 6 кастрычніка 2015 г. пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.

Вынікі назірання штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіранне праводзіцца на 3,24 %  ад  6 129  выбарчых участкаў) і дазваляюць ацаніць асноўныя тэндэнцыі правядзення датэрміновага галасавання. Размешчаная ніжэй інфармацыя была апрацаваная са 155 выбарчых участкаў на стан 10.00 раніцы 7 кастрычніка.

 

 

Па дадзеных назіральнікаў кампаніі, атрыманых са 155 выбарчых участкаў, колькасць прагаласаваўшых за першы дзень датэрміновага галасавання па дадзеных назіральнікаў склала 10344 чалавек, а паводле пратаколаў УВК 10949 чалавек. Розніца складае 605 чалавек, альбо 5,5%.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international