У Магілёве з’явіліся першыя ўлёткі ў падтрымку Таццяны Караткевіч

2015 2015-09-30T16:44:56+0300 2015-09-30T16:44:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-uletki-karatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” распаўсюдзілі іх у мінулую суботу каля гандлёвых цэнтраў, размешчаных у Кастрычніцкім раёне Магілёва.

Распавядае давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч Сяргей Лапуцін:

-          Мы распаўсюдзілі ўлёткі каля крамы №4, “Аганёк”, “Еўраопт” па вуліцы Астроўскага. На гэтых выходных у нашых планах расклеіць плакаты Таццяны Караткевіч па усім горадзе. У апошнія дні кампаніі плануем зрабіць раскідку агітацыйных улётак па скрынках выбаршчыкаў.

Са словаў Сяргея Лапуціна, пікетаў у падтрымку Таццяны Караткевіч у Магілёве пакуль не адбывалася.

Распаўсюд агітацыйных матэрыялаў у падтрымку іншых кандыдатаў у прэзідэнты ў абласным цэнтры не быў заўважаны.

У паштовых скрынках магілёўцы атрымалі толькі біяграфічныя звесткі кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама запрашэнні прыйсці на выбары.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што ўзровень агітацыі ў параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі істотна знізіўся.

-          У горадзе фактычна пра дзень выбараў сведчаць толькі афіцыйныя плакаты, якія запрашаюць прыняць удзел у галасаванні 11 кастрычніка. Іншай актыўнасці сярод кандыдатаў у прэзідэнты не заўважна. Мяркую, што на гэта паўплывалі змены ў заканадаўстве, у адпаведнасці з якімі кандыдаты самі мусяць фарміраваць свае перадвыбарчыя фонды. Пакуль мы бачым, што сфарміраваць свой фонд амаль па максімуму атрымалася толькі ў дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, - гаворыць Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international