ЦВК "папярэдзіў" давераную асобу Лукашэнкі, кіраўніка БТ Генадзя Давыдзьку

2015 2015-09-24T11:11:21+0300 2015-09-24T11:11:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg

"Пікеты, рупары і нават гітары. Кандыдаты ў прэзідэнты праводзяць актыўную выбарчую кампанію. Давераныя асобы дзейснага прэзідэнта займаюцца вырашэннем канкрэтных праблем", — паведамляе ў вечаровых навінах тэлеканал АНТ.

Спрабуем зразумець, якія праблемы ўжо ўдалося вырашыць. У Быхаве удалося заасфальтаваць адну дарогу і прасыпаць другую, паведамляе давераная асоба кандыдата Лукашэнкі і дэпутат Палаты прадстаўнікоўТаццяна Кананчук:

"Такія раённыя пытанні, як пракладка дарог вырашаюцца. Але людзі пытаюцца пра магчымасць павышэння коштаў на малако, прыватызацыю сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — гэтыя пытанні адразу не патлумачыш. Пытаюцца і пра пенсійную праграму. Вельмі людзей турбуе занятасць, працоўныя месцы".

Пра будаўніцтва жылля, абяцаны пяць гадоў таму заробак у тысячу долараў і пенсіі пытаюцца ў даверанай асобы Лукашэнкі, сенатаркі Анжалікі Дарагакупец. “Эканоміка змянілася”, — тлумачыць выбаршчыкам давераная асоба.

"Задавалі пытанне ў Кармянскім аб будаўніцтве 60-квартэрнага дома. Будуць грошы — гэта можна будзе развярнуць. На адной сустрэчы была апазіцыя, казалі пра абяцаныя зарплаты ў тысячу долараў. Дык у нас эканоміка змянілася".

Лекар, доктар навук Алег Рума на час перадвыбарчай кампаніі пакідае працу ў цэнтры транспланталогіі: сыходзіць у адпачынак. Замест мора і пляжа ён сустракаецца з выбаршчыкамі і называе такое рашэнне свядомым. Канкрэтных вырашаных праблем выбаршчыкаў прыгадаць не можа:

"Я не мог бы сумяшчаць кампанію і працу, бо спецыфіка працы такая. А на такі крок я пайшоў свядома, ніхто мяне не прымушаў. Пытанні ў людзей розныя, але канкрэтную праблему, якую ўжо удалося вырашыць, прыгадаць не магу".

Да даверанай асобы Лукашэнкі Андрэя Наумовіча звяртаюцца з "асабістымі жыццёвымі нязручнасцямі". Што гэта за "нязручнасці", дэпутат палаты прадстаўнікоў не тлумачыць, бо “прыватная справа".

Таксама ў адпачынку міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Замест яе міністэрства ўзначальвае першы намеснік Андрэй Лабовіч.

Галоўны рэдактар “Гомельскай праўды” і "сенатар" Сяргей Бяспалы таксама — давераная асоба. Адпачынак ён не браў, але ў прыёмнай заўважаюць: "Увесь час на сустрэчах".

Сышоў у адпачынак і кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Выбарчы кодэкс забараняе асвятленне выбараў журналістам, якія з'яўляецца даверанымі асобамі. А Давыдзька ў праграме "Клуб рэдактараў" выказаўся пра выбары, за што быў папярэджаны ЦВК.

"Мы яго папярэдзілі ўжо, каб не парушаў Выбарчы кодэкс", — паведамляюць у Центравыбаркаме без тлумачэння, ці афіцыйнае гэта папярэджанне, і чаму гэта не папярэджанне самому кандыдату Аляксандру Лукашэнку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international