Салігорскія ўлады забаранілі пікет супраць ушчыльнення гарадской забудовы

2015 2015-09-23T10:16:45+0300 2015-09-23T10:16:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў правядзенне на цэнтральнай плошчы пікетавання супраць ушчыльнення гарадской забудовы, арганізатарам якога з’яўляецца мясцовы грамадскі актывіст Уладзімір Шыла.

У адказе Салігорскага райвыканкаму гаворыцца, што прычынай адмовы стала парушэнне заяўніком пры падачы заявы на правядзенне пікетавання артыкула 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Даваць матываваны адказ і тлумачыць, якая менавіта частка артыкула і якімі канкрэтнымі дзеяннямі заяўніка была парушана, салігорскія ўлады ўжо традыцыйна адмовіліся.

Мікалай Маскевіч таксама паведаміў, што заяўленае месца правядзення пікета не адпавядае пераліку месцаў, вызначаных адпаведным рашэннем Салігорскага райвыканкаму 27 лютага 2015 года. Варта адзначыць, што мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэта дамагаюцца адмены гэтага рашэння ад моманту яго афіцыйнай публікацыі.

Салігорскія праваабаронцы таксама канстатуюць, што пэўная перадвыбарчая лібералізацыя практычна не закранула грамадска-палітычнае жыццё па-за выбарчым працэсам у рэгіёне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international