Праваабаронцы "Вясны" возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

2015 2015-09-21T11:08:06+0300 2015-09-23T18:35:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hdim2015-osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 верасня ў Варшаве распачынае працу найбуйнейшая штогадовая еўрапейская канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі, арганізаваная БДІПЧ АБСЕ, якая пройдзе з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

На працягу двухтыднёвага паседжання будуць разглядацца поспехі і недахопы ў выкананні дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ абавязацельстваў па чалавечым вымярэнні - нормаў і відаў дзейнасці, звязаных з правамі чалавека і дэмакратыяй, якія разглядаюцца АБСЕ ў якасці аднаго з трох вымярэнняў бяспекі, разам з ваенна-палітычным і эканоміка-экалагічным.

У асноўную праграму канферэнцыі ўключаны 18 рабочых паседжанняў, паралельна з якімі будуць праходзіць дадатковыя мерапрыемствы для больш глыбокага і актыўнага абмеркавання вострых праблемаў.

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў рамках канферэнцыі будуць працаваць па праблемах, якія адлюстроўваюць становішча правоў чалавека ў Беларусі. 23 верасня кіраўнік арганізацыі і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі прыме ўдзел у працоўным паседжанні, дзе будуць абмяркоўвацца рызыкі і выклікі, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы ў рэгіёне АБСЕ. 25 верасня каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда будзе ўдзельнічаць у абмене думкамі па пытанні аб адмене гэтага віду пакарання, а каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  Уладзімір Лабковіч - у секцыі па пытаннях назірання за выбарамі і выканання дзяржавамі-удзельніцамі АБСЕ рэкамендацый БДІПЧ па правядзенні дэмакратычных выбараў. 28 верасня намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у паралельным мерапрыемстве беларускіх НДА па сітуацыі ў Беларусі.

Канферэнцыя працягнецца да 2 кастрычніка.

Паседжанне па рэалізацыі мераў па пытаннях чалавечага вымярэння (HDIM) - гэта найбуйнейшая штогадовая еўрапейская канферэнцыя па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі. Яна ладзіцца Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ). Гэта платформа для 57 дзяржаў - удзельніц АБСЕ, партнёраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый і структураў АБСЕ, на якой адсочваецца рэалізацыя дамоўленасцяў па пытаннях чалавечага вымярэння, абмяркоўваюцца звязаныя з гэтым праблемы, адбываецца абмен прыкладамі станоўчых практык і выпрацоўваюцца рэкамендацыі для далейшых паляпшэнняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international