Камітэт па правах чалавека ААН палічыў парушанымі правы брэсцкага актывіста Юрыя Бакура

2015 2015-09-15T13:35:54+0300 2015-09-15T13:35:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У індывідуальным паведамленні ў Камітэт па правах чалавека ААН Юрый Бакур заяўляў, што затрыманне і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці (нібыта за ўдзел у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў 2007 годзе) ён лічыць незаконным.

Актывіст быў затрыманы 19 жніўня 2007 года ў офісе Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ, дзе адбывалася адкрытае пасяджэнне савета гарадской арганізацыі партыі, і адным з пытанняў парадку дня была сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам і прэзентацыя яго кнігі “Лісты з лесу”. У той дзень супрацоўнікі міліцыі затрымалі 28 удзельнікаў пасяджэння, з якіх 15 былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

4 верасня таго ж года суд Маскоўскага раёна Брэста прыняў рашэнне прызнаць Бакура вінаватым па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства) і аштрафаваў на тры базавыя велічыні (на той час 93 тысячы беларускіх рублёў).

Спробы Юрыя Бакура абскардзіць гэтае рашэнне ў вышэйшых судовых інстанцыях былі беспаспяховымі, і ў ліпені 2008 года ён звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляў інтарэсы брэсцкага актывіста ў Камітэце, скарга Бакура была зарэгістраваная ў 2009 годзе.

Паводле Рамана Кісляка, рашэнне па справе Бакура было прынята сёлета 15 ліпеня на апошняй сесіі Камітэта ААН. Гэты міжнародны орган прызнаў, што ў дачыненні да Бакура былі парушаны правы на свабоду і асабістую недатыкальнасць, на свабоднае выказванне сваіх поглядаў і на мірныя сходы.

Праваабаронца адзначыў, што адна з асноўных функцый Камітэта па правах чалавека ААН пры разглядзе індывідуальных скаргаў - указваць дзяржавам на неправамернае заканадаўства ці практыку яго прымянення, якое парушае міжнародныя дамовы. “Хваля затрыманняў у Беларусі людзей на сходах, якія ладзяцца ў памяшканнях, у апошнія гады пайшла на змяншэнне. Спадзяюся, што рашэнне па справе Бакура яшчэ больш замацуе гэтую пазітыўную тэндэнцыю”, - заявіў Кісляк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international