Чэскі Камітэт “За свабодную Беларусь” падтрымаў “Вясну”.

2003 2003-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява чэскага Камітэту за свабодную Беларусь ў падтрымку “Вясны”.

За апошнія месяцы на Беларусі быў дзяржаваю зьліквідаваны шэраг незалежных выданьняў, дзесяткі
грамадскіх арганізацый ды аб’яднаньняў. Масыўная ліквідацыйная кампанія, калі гэтыя арганізацыі за быццам бы памылкі ў вядзеньні дакумэнтацыі ў вымышленых судовых працэсах былі зьнішчаны, кульмінавала 28.10.2003 забаронаю Праваабарончага цэнтру «Вясна». Мы лічым гэтую забарону
працягам памкненьняў рэжыму Лукашэнкі задушыць рэшткі грамадзянскае супольнасьці на Беларусі, якія пачаліся некалькі год таму забаронаю апазіцыйных газэт і радыёстанцый, працягваліся арыштамі ды судамі над журналістамі, закрыцьцём беларускіх школаў і ліквідацыяй няўрадавых дэмакратычных суполак.

Арганізацыя «Вясна» ад часоў свайго заснаваньня ў 1996 годзе, калі пачаліся першыя масавыя арышты прадстаўнікоў апазіцыі, сталася самым аўтарытэтным цэнтрам, які ўсемі магчымымі спосабамі дапамагаў і бараніў правы людзей, якія праз сваю актыўнасьць трапілі пад ціск рэжыму. Актывісты «Вясны» зьбіралі інфармацыі пра ўціск правоў грамадзянаў Беларусі, аб парушэньнях падчас выбараў, няспынна зьвярталі ўвагу сьвятовай супольнасьці на занядбаны стан дэмакратыі ў лукашэнкаўскай Беларусі. Юрысты «Вясны» ў сотнях палітычных працэсаў абаранялі бязьвінных сябраў апазіцыйных рухаў ды іх прыхільнікаў.

Становішча на Беларусі мы бясперапынна ды ўважліва назіраем і падобныя практыкі дыктатарскіх рэжымаў нам добра вядомыя. Гэта ёсьць паказальнікам слабасьці ды страху дыктатараў, якія ймкнуца за любы кошт утрымаць уладу. Але й праз гэта яны нарэшце прайграюць і будуць змушаны адыйсьці ў нябыт. Мы верым, што й на Беларусі насуперак часовай перавазе рэжыму ў выніку пераможа свабодная супольнасьць сьвядомых грамадзянаў, а стане гэта найперш дзякуючы высілкам людзей і аб’яднаньняў, якімі ёсьць «Вясна».

Трымайцеся, мы з Вамі.

29.10.2003

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international