viasna on patreon

Асуджаны з Мазыра: "У нас на хіміі ствараюць парадкі як на зоне"

2015 2015-09-11T11:46:12+0300 2015-09-11T11:46:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская турма

Беларуская турма

Асуджаныя папраўчай установы № 20, якія знаходзіцца ў Мазыры, звярнуліся з калектыўнай скаргай  ў Дэпартамент па выкананню пакаранняў пры МУС РБ. Свае подпісы паставілі 80 чалавек.

Так званыя “хімікі” наракалі, што некаторыя супрацоўнікі папраўчай установы кепска з імі абыходзяцца, прыніжаюць гонар  і годнасць, зневажаюць і нават здзекваюцца.

"Некаторыя супрацоўнікі - кажа асуджаны Мікалай (імя зменена), -  насаджаюць парадкі як на зоне. Урываюцца падчас праверак у пакоі, свецяць у твар ліхтарамі, скідаюць з паліц на падлогу рэчы, ледзьве не топчуцца па ім,  калі знойдуць недаедзеныя макароны ці кашу, выкідаюць у вакно. І гэта пры тым, што мы тутака і так не жыруем, мягка кажучы. Ёсць асуджаныя, якія месяцамі харчуюцца толькі ролтанамі, былі выпадкі і прытомнасць ад голаду гублялі на праверцы".

Але асноўную заклапочанасць асуджаных выклікае адсутнасць працы. Самі яны працу шукаць не маюць права, справай іх працаўладкавання займаецца адміністрацыя папраўчай установы. Насуперак правілам, якія абавязваюць яе цягам 1 месяца працаўладкаваць асуджанага, хімікі могуць месяцамі жыць у інтэрнаце ў чаканні працы. Адзіны паратунак у такой сітуацыі - спадзявацца на дапамогу сваякоў ці сяброў, ці добрых людзей з ліку іншых хімікаў. Нярэдкі сітуацыі, калі хімікі за сваю працу наогул нічога не атрымліваюць, альбо атрымліваюць якія-небудзь сімбалічныя 150 -200 тыс. беларускіх рублёў. Гэта пры тым, што яны мусяць штомесяц плаціць за інтэрнат 150 тыс. у неацяпляльны сезон і 300 тыс. у ацяпляльны сезон, набываюць сабе ежу і аддзенне, а таксама праяздны каб дабрацца да сваёй працы. За неаплату інтэрната асуджаны можа быць змешчаны ў штрафны ізалятар.

"Я 8 месяцаў прасядзеў у інтэрнаце без працы - абураецца Уладзімір, -  і, нарэшце, мяне працаўладкавалі. Калі ішоў першы дзень на працу у мяне ад голаду падкашваліся ногі. Сядзець у інтэрнаце ўвесь час, нічога не рабіць, горш чым у турме адчуваеш сябе".

“Гомельская Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства