Размова пра правы чалавека. Таццяна Караткевіч: “ Каб не было палітвязняў, трэба змяніць уладу ”

2015 2015-09-09T14:46:25+0300 2015-09-09T15:53:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karatkievic_aporka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Караткевіч у апорным пункце Магілёва.

Таццяна Караткевіч у апорным пункце Магілёва.

На пытанні праваабаронцаў адносна пазіцыі па праблемах смяротнага пакарання, палітвязняў і неабходнасці ўвядзення ў кріане амбудсмена па правах чалавека адказвае прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Таццяна Караткевіч.

Смяротнае пакаранне

“Асабіста я супраць смяротнага пакарання, хаця ведаю, што ў грамадстве няма адзінага погляду на гэтае пытанне. Палова людзей згодны з такой мерай, палова – супраць, і ў кожнага на гэта свае прычыны. Ніхто не мае права адбіраць жыццё у другога, аднак калі гэта адбылося, то такі чалавек, безумоўна, павінен панесці пакаранне. Праўда, смерць злачынцы не пазбавіць родных пацярпелага ад пакут і страты блізкага чалавека. Усё ж гуманнасць павінна быць на першым месцы. Да таго ж вельмі важна тое, як адбываецца пакаранне. Сёння родныя тых, каго пакаралі ў Беларусі, не ведаюць, калі гэта адбылося, дзе іх пахавалі. У выніку пакутуе не толькі чалавек, што здзейсніў злачынства і расплачваецца за свой учынак, але і яго родныя і блізкія людзі.

Лічу, што любы чалавек павінны мець магчымасць на дараванне, на магчымасць яго заслужыць. У ходзе выбарчай кампаніі я пазнаёмілася з жанчынай, сына якой пакаралі за цяжкае злачынства, і я бачыла яе пакуты. Але я разумею і сваякоў ахвяр. Тым не менш, я ўпэўнена, што ў Беларусі не павінна існаваць смяротнае пакаранне. Тым больш, што спыніць гэта вельмі проста – дастаткова ўвесці мараторый.

Амбудсмен па правах чалавека

Амбудсмен – гэта важная пазіцыя ў сферы грамадзянскай супольнасці. Цудоўна, калі ёсць чалавек, які заслужана атрымоўвае давер большасці беларусаў і можа выносіць свой пункт гледжання не як чалавек, які служыць уладзе і закону або як чалавек, які прадстаўляе судовую сістэму, а як чалавек, які мае грамадскі давер і можа ўплываць на тыя ці іншыя рашэнні, выступаць абаронцам, арбітрам, уносіць свае прапановы. Беларусі і беларусам гэтага вельмі не хапае. Тым больш, што пакуль у нас не ўсё добра з дыялогам, з уменнем выслухоўваць альтэрнатыўныя погляды.

Палітвязні

Вельмі добра, што вызвалілі людзей, якія былі прызнаны айчыннымі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі палітвязнямі. Я рада, што гэтыя людзі атрымалі свабоду. Важна, каб мы, як прадстаўнікі дэмакратычнага грамадства, былі аб’яднаныя, каб у будучым не было іншых палітвязняў. У любым выпадку мы павінны мець магчымасць выказваць сваю салідарнасць з палітычнымі вязнямі і падтрымліваць іх, калі яны ўсе ж з’явяцца. Каб не было палітвязняў, канешне, трэба змяніць уладу, чым я зараз і займаюся.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international