Баранавіцкі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву стварэння безбар’ерага доступу да суда і пракуратуры

2015 2015-09-08T16:03:53+0300 2015-09-08T16:34:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-sud-pandus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст суполкі недзяржаўнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык атрымаў адказ на калектыўны зварот 70 грамадзян па пытанні адсутнасці пандусаў у будынках гарадскога суда (вуліца Гагарына, 6) і пракуратуры (вул. Міцкевіча, 20) за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У лісце паведамляецца, што ўласнікам згаданых будынкаў з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, а права аператыўнага кіравання належыць Брэсцкаму абласному суду і пракуратуры Брэсцкай вобласці. Каб вырашыць абазначаную ў звароце праблему, Баранавіцкі гарвыканкам накіраваў хадайніцтва ў Брэсцкі абласны суд і пракуратуру з просьбай разгледзець магчымасць уладкаваць дадзеныя будынкі пандусамі, каб інваліды і пажылыя людзі маглі бесперашкодна іх наведваць.

– Інвалідам сапраўды цяжка трапіць, асабліва ў гараскі суд, дзе вельмі высокі ганак да цэнтральнага ўваходу і шмат прыступак. Мы рады таму, што гарвыканкам падтрымаў нашую ініцыятыву і цяпер дамагаецца ад уласнікаў дзяржаўных устаноў стварэння безбар’ернага асяроддзя, асабліва для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, інвалідаў па зроку і проста сталых людзей, – пракаментаваў Рыгор Грык.

Фота: будынак суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international