Суд Ленінскага раёну г. Мінска вынес рашэньне па справах удзельнікаў акцыі пратэсту ў Вярхоўным судзе, накіраванай супраць ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы аштрафаваныя на 5 базавых велічынь (7 чалавек) і 10 базавых велічынь (1 чалавек)

2003 2003-10-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вынікі судоў:

Валянцін Стэфановіч, юрыст ПЦ “Вясна” (суддзя Аляксандр Шылько) – штраф 5 базавых велічынь;
Аляксей Колчын старшыня Магілёўскай абласнога аддзяленьня ПЦ “Вясна” (суддзя Алена Церашкова) – штраф 5 базавых велічынь;
Зьміцер Салаўёў старшыня Наваполацкага аддзяленьня ПЦ “Вясна” (суддзя Дзьмітры Жданок) – штраф 5 базавых велічынь;
Алег Жлутка, перакладчык на англійскую мову (суддзя Алена Церашкова) -- штраф 5 базавых велічынь;
Уладзімір Вялічкін, старшыня Брэсцкага адзяленьня ПЦ “Вясна” (суддзя Дзьмітры Жданок) -- штраф 5 базавых велічынь;
Мікола Лемяноўскі старшыня Гродненскага адзяленьня ПЦ “Вясна” (суддзя Алена Церашкова) -- штраф 5 базавых велічынь

Алесь Бяляцкі, старшыня Рады ПЦ “Вясна” (суддзя Аляксандр Шылько) -- штраф 5 базавых велічынь. Алесь Бяляцкі запатрабаваў удзелу ў працэсе перакладчыка на беларускую мову. Судддзя А.Шылько задаволіў хадайніцта.

Уладзімір Лабковіч, юрыст ПЦ “Вясна” (суддзя Дзьмітры Жданок) – штраф 10 базавых велічынь. Суддзя Д.Жданок не задаволіў хадайніцтва аб прадастаўленьні перакладчыка. Гаворыць У.Лабковіч: “Без перакладчыка я не здолеў бараніць свае правы ў поўным аб’ёме. Суддзя правёў працэс сам з сабою. Пры гэтым абражаў увесь час мяне і патрабаваў, каб я з ім размаўляў па-руску, тым самы парушаў не толькі маё канстытуцыйнае права на карыстаньне роднай мовы, але і права на абарону”.

Нагадаем, што 28 кастрыніка ў 14. 30 ў Вярхоўным судзе пасьля абвяшчэньня рашэньня пра ліквідацыю ПЦ “Вясна” восем чалавек з крыкамі “Ганьба!” селі на падлогу ў знак нязгоды з судовым рашэньнем. Акцыя пратэсту працягвалася да 17.30. Калі сьцямнела, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, заламіўшы рукі ўдзельікам акцыі, вывелі іх праз унутраны дворык і даставілі ў РУУС Ленінскага раёну, дзе былі складзеныя пратаколы па Арт.166 Адміністратыўнага Кодэксу – “непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international