Першых паседжанняў участковых выбаркамаў у Салігорску не было

2015 2015-09-01T11:06:47+0300 2015-09-01T11:06:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialunichu-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да такой высновы прыйшоў мясцовы назіральнік ад Беларускага Хельсінксага Камітэту Леанід Мархотка, які паспрабаваў патрапіць на чатыры такіх паседжанні.

- У салігорскай сярэдняй школе №1 знаходзіцца адразу чатыры ўчасткі. Я планаваў на іх акрэдытавацца ў якасці назіральніка ад БХК, але патрапіць на іх першыя паседжанні так і не змог. Спрабаваў знайсці і дырэктарку школы, якая там вечна старшынюе ў выбаркамах, і нават у прыбіральшчыц запытваўся пра месцы паседжання ўчастковых камісій. На жаль, нікога па адзначаным адрасе не знайшоў, - кажа Леанід Мархотка.

Сакратарка Салігорскай раённай выбарчай камісіі Ірына Чыгір абгрунтавала гэта тым, што сябры ўчастковых камісій вельмі добра адзін аднаго ведаюць і таму маглі ўсе пытанні вырашыць па тэлефоне ці сабрацца ў іншым месцы.

Леанід Мархотка такую сітуацыю лічыць абсурднай:

-- Гэта ж нейкі нонсэнс. Ёсць вызначыныя месцы, а яны збіраюцца ў нейкім іншым ці ўвогуле не збіраюцца, а па тэлефонах там нешта вырашаюць. Чаму тэрытарыяльная камісія працуе на сваім месцы, а ўчастковыя па тэлефоне, спадарыня Чыгір патлумачыць не змагла. Яшчэ большы нонсэн, што ўсе сябры камісій ведаюць адзін аднаго. Зразумела, яны ж ўсе ў адной школе працуюць. Але камісіі так не павінны фармавацца, па знаёмству. Так можна дайсці і да фармавання камісій па прынцыпе сваяцтва.

Па словах праваабаронцы, па раёне з сельскай мясцовасці да іх трапляе такая ж інфармацыя. Ніякіх першых паседжанняў участковых выбаркамаў там не праводзілася, а пастаянная праца камісій пачнецца толькі ў апошнія дні верасня. З гэтай прычыны акрэдытавацца пры ўчастковых камісіях у незалежных назіральнікаў на дадзены момант наўпрост няма ніякіх фізічных магчымасцяў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international