Яўген Васьковіч: “У зняволенні я адчуваў моцную падтрымку” (аўдыё)

2015 2015-08-31T16:52:21+0300 2015-08-31T17:19:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/severinec_vaskovich_beliackij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тры былыя вязні: Алесь Бяляцкі, Яўген Васьковіч, Павал Севярынец

Тры былыя вязні: Алесь Бяляцкі, Яўген Васьковіч, Павал Севярынец

Пасля выхаду на волю былы палітвязень Яўген Васьковіч сустрэўся з правабааронцамі. Падчас размовы Яўген распавёў пра тое, што найбольш цяжкім падчас зняволення для яго стаў псіхалагічны ціск. 

"Самы моцны ціск – псіхалагічны. Зараз адміністрацыя стараецца ўвогуле не прымаць такіх радыкальных дзеянняў, як збіццё ці пашкоджанне здароўя. Яны ціснуць на чалавека псіхалагічна, ствараюць пэўныя абставіны.”

Перажыць цяжкія часы вязню дапамагалі шматлікія лісты і паштоўкі, якія дасылалі грамадскія актывісты, праваабаронцы, сябры і неабыякавыя да яго лёса людзі.

“Мне было вельмі прыемна атрымліваць лісты, паштоўкі з віншаваннямі. Гэта насамрэч была падтрымка і асабліва я яе адчуваў на зайздрасці іншых асуджаных, калі мне ў святы прыносілі шмат віншаванняў. І ў звычайныя дні было шмат лістоў у адрозненні ад астатніх, асабліва гэта адчувалася ў камернай сістэме”.

Нагадаем, журналіст, сябар ГА БАЖ Яўген Васьковіч, які з'яўляецца таксама актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", быў узяты пад варту 17 студзеня 2011 года. 18 траўня 2011 г. ён быў асуджаны за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года будынка Бабруйскага КДБ - па ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) - да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суда ад 12 кастрычіка 2011 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, Васьковіч быў пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12 кастрычніка 2014 года яго зноў вярнулі ў калонію №15 у Магілёве. 22 жніўня ён быў памілаваны разам з іншымі беларускімі палітвязнямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international