Марцін Угла: Наіўна думаць, што ў Беларусі пачалася «лібералізацыя»

2015 2015-08-26T11:28:33+0300 2015-08-26T11:28:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ugla-marcin.jpg
Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла. Фота: ostgruppen.se

Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла. Фота: ostgruppen.se

Вызваленне палітвязняў нічога не мяняе ў дыктатарскай сістэме ўлады, Лукашэнка проста шукае выхад з цяжкага фінансавага становішча.

Найбольш значнай падзеяй у Беларусі, без перабольшання, стаў выхад на свабоду шасці палітвязняў - Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі.

Каментар з гэтай нагоды даў сайту charter97.org кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла.

- Як вы ацэньваеце гэтую падзею і чаму, на вашу думку, беларускія ўлады вымушаныя былі пайсці на гэты крок?

- Гэта, вядома, вельмі добрая навіна і для саміх палітвязняў, і для іх сваякоў.

Але трэба сказаць, што на самой справе гэта нічога не мяняе ў беларускай сітуацыі, таму што рэпрэсіўная сістэма застаецца і ўлады могуць у любы момант пасадзіць новых палітвязняў.

Не трэба быць наіўнымі і думаць, што пачалася нейкая «лібералізацыя». Гэта крок, зробленыАляксандрам Лукашэнкам выключна ў сваіх інтарэсах, у надзеі на тое, што Еўразвяз аслабіць санкцыі.

Лукашэнка знаходзіцца цяпер у вельмі цяжкім становішчы, яму проста не стае грошай. І ён спрабуе знайсці выхад такім чынам.

- Якую пазіцыю павінен заняць Еўразвяз у дачыненні да беларускага рэжыму, каб не быць уцягнутым у ягоныя сумнеўныя гульні чалавечымі лёсамі?

Вельмі важна, каб Еўразвяз запатрабаваў не толькі поўнай рэабілітацыі палітвязняў, але і сістэмных рэформаў у Беларусі. Ёсць сур'ёзныя апасенні, што Еўропа можа адказаць на гэты крок скасаваннем санкцый і аднаўленнем стасункаў з беларускім урадам. Гэта будзе вялікай памылкай.

Трэба прадаўжаць патрабаваць поўнай рэабілітацыі палітвязняў, сістэмных палітычных рэформаў, правядзення свабодных і празрыстых выбараў. Таму што мы бачым, што замест выбараў адбываецца звычайны фарс, які і раней даводзілася назіраць.

- Практычна ўсе беларускія дэмакратычныя сілы прызналі гэтыя «выбары» фарсам. Якая, на вашу думку, павінна быць пазіцыя еўрапейскіх палітыкаў і праваабаронцаў у дачыненні да іх?

- Па-першае, гэтыя «выбары» нелегітымныя. Таму што ў іх бярэ ўдзел Аляксандр Лукашэнка, які атрымаў на гэта «права» ў выніку незаконнага рэферэндуму 2004 года.

Трэба патрабаваць справядлівых, законных выбараў і не прызнаваць таго, што цяпер праводзіцца ў Беларусі. Гэта самае важнае, што трэба рабіць Еўразвязу, каб не надаваць легітымнасці незаконнаму кіраўніку.

І для беларускай апазіцыі, якая прыняла тактыку байкоту «выбараў» ці няўдзелу ў іх, вельмі важна падкрэсліваць прынцыповую пазіцыю: гэтыя «выбары» з'яўляюцца нелегітымнымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства