У Баранавічах пададзеныя подпісы толькі за Лукашэнку і Караткевіч

2015 2015-08-22T09:02:27+0300 2015-08-22T09:02:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-garadskajatvk-prez.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкім гарадскім выканаўчым каміцеце 21 жніўня адбылося трэцяе пасяджэнне гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім разглядалася пытанне аб арганізацыі працы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, здадзенымі сябрамі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Старшыня гарадской выбарчай камісіі Тамара Шукала паведаміла, што ў ТВК паступілі подпісы сяброў толькі 2-х ініцыятыўных груп: ад дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч. За вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі па пасаду прэзідэнта ў Баранавічах падпісалася 29 467 чалавек, а за Таццяну Караткевіч – адпаведна 1 446 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Старшыня ТВК адзначыла, што падпісныя лісты за вылучэнне іншых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы ў Баранавіцкую ТВК не паступалі.

Было вырашана адабраць для візуальнай праверкі 20% падпісных лістоў і гэтую працэдуру распачаць 22 жніўня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international