Падтрымайце хлопцаў, што знаходзяцца ў СІЗА па “справе графіцістаў”

2015 2015-08-19T17:19:21+0300 2015-08-19T17:45:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel_grafit_i2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі

Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, падазраваных па “справе графіцістаў” Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага перавялі ў СІЗА №1 у Мінску яшчэ 14 жніўня.

Дагэтуль нікому з падазраваных не былі прад’яўленыя абвінавачванні, але ў дачыннені да траіх фігурантаў была абрана мера стрымання пад вартай. Вячаслаў Касінераў па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі з падвойным пераломам сківіцы. Затрыманымі ўжо былі пададзеныя скаргі на меру стрымання. Што чакае хлопцаў надалей стане вядома бліжэйшымі днямі.

"Зараз хлопцам вельмі патрэбна падтрымка! Акрамя таго ў Максіма заўтра дзень народзінаў, які яму прыдзецца сустракаць за кратамі. Яму споўніцца 24 гады. Давайце зробім так, каб хлопцы разумелі, што мы думаем пра ніх і чакаем хутчэйшага вызвалення", - кажа Наста Мельнікава, сяброўка затрыманых.

Максім Пякарскі

Пісаць лісты і дасылаць віншавальныя паштоўкі хлопцам можна па адрасе: 220030 г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1. Пякарскаму Максіміліану Данілавічу і Жаромскаму Вадзіму Мікалаевічу.

Таксама віншаванні для Максіма можна дасылаць заўтра тэлефанаграмай па кароткім нумар 166.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці “Беларусь мае быць беларускай” і “Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…”, а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ужо выступіў з заявай на конт сітуацыі, якая склалася, і патрабуе неадкладнага вызвалення з-пад варты Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international