“Крот гісторыі рые неўпрыкмет і ён дарыецца да Беларусі” (відэа)

2015 2015-08-05T11:53:48+0300 2015-08-05T12:23:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnascj-408..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомыя праваабаронцы з розных краін свету праз асабістыя відэазвароты далучаюць словы падтрымкі ў знак салідарнасці са сваімі калегамі з Беларусі, якія годна выконваюць місію па абароне правоў чалавека ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, з усёй грамадзянскай супольнасцю краіны.

Андрэй Юраў, расійскі праваабаронца, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі, кіраўнік Крымскай палявой місіі па правах чалавека:

“За апошнія гады, нягледзячы на вельмі негатыўны агульны фон, беларускія праваабарончыя і грамадскія арганізацыі зрабілі неверагодна шмат. Я дакладна з цёплай зайздрасцю гляджу на тое, як яны ў гэтых умовах працягваюць працавацьі як часта дасягаюць выключна цудоўных поспехаў як у абароне правоў звычайных людзей, так і ў агуле, каб сістэма не мянялася яшчэ ў больш горшы бок...”

Яўген Жоўціс, праваабаронца, старшыня савета Казахстанскага міжнароднага бюро па правах чалавека:

“Хачу пажадаць беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, актывістам апазіцыйных рухаў толькі трымацца, трымацца і яшчэ раз трымацца. Яны могуць гэта рабіць, яны гэтым займаюцца апошнія дзесятак год… Яны працуюць на будучае, на незалежную дэмакратычную Беларусь. Усё адно, крот гісторыі рые непрыкметна і ён дарыецца і да Беларусі”.

Зянон Каладзей, эксперт Хельсінскага фонду па правах чалавека (Рэспубліка Польша):

“Мы шмат год супрацоўнічаем з грамадскімі праваабарончымі арганізацыямі з Беларусі і таму жадаем ім як мага большых поспехаў у іх дзейнасці. Тое што яны робяць –  гэта вельмі важна з пункту погляду развіцця усяго грамадства ў цэлым і важна з пункту погляду абароны беларусамі сваіх асабістых індывідуальных правоў”.

4 жніўня дэмакратычная грамадскасць многіх краін свету адзначае Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі. Правядзенне гэтага дня было ініцыявана яшчэ ў 2012 годзе кааліцыяй няўрадавых арганізацый розных краін для дэманстрацыі салідарнасці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і аказання маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў краіне. Гэтая дата – не выпадкова абраны дзень. Менавіта тады, 4 жніўня 2012 года, быў  арыштаваны беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international