Пікет у падтрымку палітвязняў насупраць КДБ

2015 2015-08-04T17:35:43+0300 2015-08-04T17:41:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-liabedzka-mensk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў  Менску 4 жніўня 2015 года

Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў Менску 4 жніўня 2015 года

Сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у атачэнні міліцэйскай эліты і кадэбоўскіх відэааператараў у цэнтры Менска насупраць будынку КДБ прайшоў пікет салідарнасці з палітвязнямі з патрабаваннем іх вызвалення, а таксама памяці выкрадзеных апанентаў рэжыму: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага , Дзмітрыя Завадскага.

Пікет быў ініцыянаваны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй, аднак апрача сябраў АГП удзел у ім узялі прадстаўнікі іншых грамадскіх рухаў, творчыя асобы, вядомыя праваабаронцы: Уладзімір Някляеў, Таццяна Равяка, Віктар Карнеенка, актывісты, якія трымалі ў руках партрэты зніклых палітыкаў. Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька праз мегафон заклікаў улады вызваліць палітвязняў.
За пікетам пільна сачылі прадстаўнікі сталічнай міліцыі, вяліся аператыўныя відэаздымкі. Аднак акцыя прайшла без затрыманняў.

Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў  Менску 4 жніўня 2015 года
Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў  Менску 4 жніўня 2015 года
Пікет салідарнасці з палітвязнямі ў  Менску 4 жніўня 2015 года

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international