У Віцебску КХП-БНФ запрасіў улады на пікеты "За сумленныя выбары"

2015 2015-07-31T12:28:57+0300 2015-07-31T12:28:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўнікі пікетаў – сябры Кансерватыўна-Хрысціянаскай партыі БНФ – мяркуюць, што ўлады павінны падтрымаць такую патрыятычную ідэю і нават далучыцца да масавых акцый. Запрашэнні ўзяць удзел у пікетах накіраваны ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска. Акцыі прызначаны на 9 жніўня.

Калі раённыя ўлады адгукнуцца на запрашэнне правесці акцыі супольна, то ў заяўнікаў не будзе неабходнасці заключаць дамовы з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі, як прадпрісана ў рашэнні Віцебскага гарвыканкаму для прыватных асоб. Заключыць такія дамовы немагчыма – гэта паказала практыка, паводле якой за апошнія шэсць гадоў па ініцыятыве апазіцыйных актывістаў не было дазволена ніводнай масавай акцыі.

У заяўках на пікеты напісана, што мэты імпрэзаў - нагадаць жыхарам Віцебска пра іх абавязак – браць удзел у сумленных выбарах, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, пры якіх уладамі захоўваюцца фундаментальныя правы і свабоды беларускіх грамадзян.

Заяўнікі павінны атрымаць адказ не пазней як 4 жніўня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international