Суд спыніў справу супраць Ігара Барысава

2015 2015-07-29T15:26:11+0300 2015-07-29T15:26:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Як і ў выпадку з Алінай Скрэбуновай, прычынай стала заканчэнне тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання. Вёў працэс судзьдзя Дзяніс Кічыгін.

У самым пачатку разбіральніцтва абарона заявіла адвод суддзі. Ігар Барысаў паведаміў, што скончыліся тэрміны накладання адміністрацыйнага спагнання. Таксама ён заявіў, што ў прыватнай гутарцы міліцыянты Варанцоў ды Казакоў прызналіся, што мелі кансультацыі з судом з мэтай прыцягнення Барысава да адказнасці.

Суддзя ў хадайніцтве аб адводзе адмовіў, матываваўшы тым, што на момант вядзення адміністрацыйнага працэсу ён яшчэ не працаваў у судзе Кастрычніцкага раёна.

Зачытаўшы пратакол і выслухаўшы выступ Ігара Барысава і адваката, суд пастанавіў спыніць вытворчасць у дачыненні да галоўнага рэдактара "Нашага Магілева" у сувязі са сканчэннем тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання, а ў дачыненні да начальніка Кастрычніцкага РАУС накіраваць прыватнае вызначэнне.

13 ліпеня Барысаў з пастарунку забіраў кампутары, канфіскаваныя ў яго па справе аб паклёпе на дырэктара ААТ «Стужка».

Там яго азнаёмілі з адкрыццём двух новых адміністрацыйных спраў. Праваахоўнікі палічылі, што журналіст парушыў заканадаўства аб СМІ і заканадаўства аб замежнай дапамозе - ч.2 арт.22.9 КаАП і ч.2 арт.23.24 КаАП.

Яго абвінавацілі ў тым, што, як галоўны рэдактар газеты «Наш Магілёў», ён не праявіў належнай увагі да матэрыялу на сайце выдання. Акрамя таго, яму інкрымінавалі атрыманне фінансавых сродкаў з-за мяжы для падтрымання работы сайта. Міліцыянты часткова азнаёмілі Ігара Барысава са зместам адміністрацыйных спраў, а таксама перадалі яму позву ў суд на 15 ліпеня. Аднак паседжанне не адбылося. Як патлумачыў журналіст, міліцыя наўпрост не перадала матэрыялы справы ў суд. Пасля гэтата судовае паседжанне павінна было адбыцца 24 ліпеня, але Барысаву не перадалі нават павесткі. Па тэлефоне ён патлумачыў, што едзе ў аэрапорт і бліжэйшы тыдзень яго не будзе. Пасля разбіральніцтва перанеслі на 29 ліпеня.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international