Краму symbal.by праверылі на продаж “забароненай сімволікі”

2015 2015-07-27T17:34:56+0300 2015-07-27T17:34:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/b-cz-b-scjah.jpg

У офіс symbal.by накіравалі ўчастковага, каб праверыць краму на распаўсюджанне забароненай сімволікі. Міліцыю накіравалі праз затрыманне хлопца з бел-чырвона-белым сцягам падчас футбольнага матча ў Маладзечне. Аматар футбола распавёў, што набыў гістарычную сімволіку Беларусі менавіта ў symbal.by.

“Больш за ўсё здзівіла, што ў паперах ва ўчастковага было пазначана, што гэта забароненая сімволіка, — кажа ўладальнік крамы Павел Белавус. — Я яго папрасіў паказаць паперы, згодна з якімі гэты сцяг забаронены. Мне самому стала цікава, ці ёсць яны! Прынамсі я такіх не ведаю. Мы зарэгістраваныя афіцыйна і прадаём гэты сцяг як гістарычную сімволіку і як дзяржаўны сцяг Беларусі з 1991 па 1995 год. Ужо толькі гэты факт робіць яго гістарычным. Участковы выслухаў тлумачэнні і сышоў”.

Абсурднасць сітуацыі ў тым, што падобная праверка адбылася менавіта 27 ліпеня, у дзень, калі была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі з бел-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоня”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international