Прэтэндэнта ў прэзідэнты Шульгана звезлі ад ЦВК у міліцэйскі пастарунак

2015 2015-07-17T16:43:53+0300 2015-07-17T16:43:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shulgan-1.jpg
Юрый Шульган

Юрый Шульган

Ахова Дома ўраду выклікала міліцыю з падазрэння, што ён прыйшоў у Цэнтрвыбаркам рэгістраваць ініцыятыўную групу ў нецвярозым стане

Беспрацоўны Юрый Шульган разам з кіраўніком свайго выбарчага штабу Паўлюком Канавальчыкам прынеслі 17 ліпеня у Цэнтрвыбаркам спісы сваёй ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю. Але  іх не прапусцілі нават на тэрыторыю Дома ўраду – супрацоўнік аховы заявіў, што не можа прапусціць нецвярозых людзей. І выклікаў начальніка службы аховы для вырашэння спрэчнага пытання.

Сам Юрый Шульган даводзіў Еўрарадыё, што сёння не выпіў ні кроплі алкаголю. І калі ад яго ёсць нейкі “пах”, то, магчыма, гэта вынік “учорашняга”

Начальнік службы аховы пасля пэўных перамоў з Шульганоў і Канавальчыкам выклікаў нарад міліцыі з бліжэйшага пастарунку. Тыя паведамілі журналістам, што адвядуць прэтэндэнта ў прэзідэнты ў пастарунак для правядзення тэсту на алкаголь. Але адышоўшы крыху ад уваходу ў ЦВК, і Шульгана, і Канавальчыка з дапамогай трох АМАПаўцаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і звезлі ў невядомым кірунку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international