У Баку судзяць праваабаронцаў за «здраду радзіме»

2015 2015-07-16T09:06:56+0300 2015-07-16T11:32:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/junus-leila.jpg
Лэйла Юнус

Лэйла Юнус

У Азэрбайджане судзяць Лэйлу і Арыфа Юнус. Праваабаронцы абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах і здрадзе радзіме, іх адвакаты сьцьвярджаюць, што яны цяжка хворыя.

У Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах 15 ліпеня адбылося падрыхтоўчае пасяджэньне па справе Лэйлы і Арыфа Юнус. Пасяджэньне праводзілася ў абстаноўцы павышаных захадаў бясьпекі. У журналістаў і супрацоўнікаў замежных дыпляматычных місій адбіралі торбы, мабільныя тэлефоны і пасьведчаньні. Месцы ў першых шэрагах залі былі занятыя супрацоўнікамі пэнітэнцыярнай службы, з-за чаго шмат хто ў залю трапіць ня змог. Лэйла і Арыф Юнус былі зьмешчаныя ў шкляную клетку і выглядалі вельмі хворымі. Арыф Юнус і яго жонка, дырэктар Інстытуту міру і дэмакратыі Лэйла Юнус, абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах і здрадзе радзіме. Муж і жонка віну не прызнаюць, а іх перасьлед падвяргаецца рэзкай крытыцы з боку прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці і праваабарончых арганізацый. Amnesty International прызнала мужа і жонку Юнус «вязьнямі сумленьня». Суд адхіліў усе хадайніцтвы і прызначыў слуханьні на 10 гадзін раніцы 27 ліпеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international