Падатковая інспекцыя адмовілася ад дэкларацыі праваабаронцы

2015 2015-07-13T11:46:40+0300 2015-07-13T11:46:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

Падатковая інспекцыя Савецкага раёна Гомеля адмовілася ад свайго патрабавання атрымаць дэкларацыю аб даходах і маёмасці гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Адначасова інспекцыя адмовілася рассякрэціць дзяржаўны орган, па патрабаванні якога ўжо звыш 15 год не пакідае праваабаронцу ў спакоі. Пра гэта пісьмова паведаміў намеснік начальніка інспекцыі Андрэй Сінюкевіч.   

Напамятаем, па патрабаванні падатковай інспекцыі Савецкага раёна Гомеля Леанід Судаленка мусіў адсправаздачыцца аб сваіх прыбытках і маёмасці за апошнія тры гады (2012, 2013 і 2014). У 2012 годзе дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці за пяць гадоў (2007, 2008, 2009, 2010, 2011) мусілі прадаставіць ягоная жонка, цешча і паўнагадовы сын, які служыў у войску.

Праваабаронца, які ўжо звыш года зарэгістраваны і пражывае ў вёсцы Гомельскага раёну, запатрабаваў ад інспекцыі тлумачэнне, чаму нават пасля пераезду на сталае месца жыхарства ў другі раён, яго ўсё роўна пераследвае падатковая па Савецкаму раёну Гомеля. Адначасова юрыст запатрабаваў растлумачыць, па даручэнні якога дзяржаўнага органа падатковая жадае ведаць яго прыбыткі ды маёмасць.  

Намеснік начальніка інспекцыі Андрэй Сінюкевіч адказаў, што раней выстаўленае патрабаванне адменена, так як інспекцыя не ведала аб перамене месца жыхарства праваабаронцы. А вось інфармацыю, па даручэнні якога дзяржаўнага органа падатковая патрабавала дэкларацыю, рассякрэчыць адмовіўся. “Паведамляем, што дзеючае заканадаўства не прадуглежвае паведамляць грамадзянам прычыны, паводле якіх падатковая патрабуе ў іх дэкларыцыі”, - адказаў намеснік інспекцыі МПЗ.

Леанід Судаленка з высновай падаткавікоў не згодны і мае намер усё ж атрымаць гэтую інфармацыю, нават калі спатрэбіцца то і праз суд.

“Паводле заканадаўства, прадстаўлення фізічнымі асобамі дэкларацый аб даходах i маёмасцi ажыццяўляецца па пiсьмоваму патрабаванню падатковых органаў на падставе пісьмовага запыту органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі і пракуратуры. Я жадаю ведаць, які з пералічаных органаў не пакідае мяне ў спакоі цягам апошніх 15 год, але падаткавікі мне ў гэтым адмаўляюць. Мне сумна, калі яны спасылаюцца на дзеючае заканадаўства і пры гэтым не паважаюць маё канстытуцыйнае права атрымаць інфармацыю, якая закранае мае правы і законныя інтарэсы”, - кажа спецыяліст у галіне права.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international